Наваселле рынку ў Гарадзеі

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

На гэтым тыдні рынак райспажыўтаварыства ў г.п. Гарадзея “пераехаў” на новае месца. Дагэтуль ён знаходзіўся непадалёку ад адміністрацыйнага будынка цукровага камбіната. Шчыра кажучы, там ён разросся так, што жадаючым прадаць свой тавар месца на адведзенай тэрыторыі не хапала, станавіліся, дзе прыйдзецца. Гэта перашкаджала пакупнікам заходзіць у магазіны, аўтамашынам – разгружаць у крамы тавар. І, наогул, стварала непрыглядны малюнак.

Новы рынак пабудавалі на вуліцы Шасэйнай, каля размеркавальных складоў райспажыўтаварыства. Тут апошнім часам была свободная зямельная плошча. Як расказваюць гісторыкі, раней, на працягу больш чым 200 гадоў, да канца ХІХ стагоддзя, на гэтым месцы знаходзілася галоўная паштовая станцыя на дарозе Слуцк-Навагрудак. Таму будаўнічая пляцоўка патрабавала вялікіх намаганняў: трэба было вывезці шмат урадлівага грунту, убраць старыя фундаменты і толькі тады завезці пясок і пясчана-гравійную сумесь, пакласці асфальт. Пасялковы выканкам арганізаваў для гэтага дапамогу прадпрыемстваў Гарадзеі. Найбольшы ўклад унесла ААТ “Гарадзейскі цукровы камбінат”. Працавала таксама тэхніка СВК “Гарадзея”, ДП “Эксперыментальная база “Свеклавічная”, ЗАТ “Рапсаграсэрвіс”, ААТ “Агратэхпаслуга”, Нясвіжскага льнозавода, збожжа-прыёмнага прадпрыемства, ПМК-217. На ўборцы тэрыторыі шмат зрабілі прадстаўнікі чыгункі. На будаўніцтве былі заняты абедзве дарожныя арганізацыі раёна – ДРБУ № 168 і ДЭУ № 65. Агароджу з металапрофілю ўстанавіла прыватнае гандлёва-вытворчае ўнітарнае прыдпрыемства “Шышкін А.С.”.

На новым рынку створана 109 гандлёвых месцаў, і ў першы ж дзень работы (а працуе ён па серадах) амаль усе яны былі заняты. Да слова, на ранейшым рынку было толькі 35 месцаў.

– Добра зрабілі, – дала ацэнку гаспадыня адной з гандлёвых палатак. – Толькі б людзі за пакупкамі ішлі…

Пажадаем жа прадаўцам прыбытковай работы, а наведвальнікам новага рынку – добрых і танных пакупак!


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.