Нясвіж стаў культурнай сталіцай Беларусі 2012 года

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У нядзелю ў горадзе над Сожам прайшла ўрачыстая  цырымонія перадачы эстафеты Нясвіжу ад  культурнай сталіцы краіны 2011 года – Гомеля. У ліку ганаровых гасцей  мерапрыемства былі прадстаўнікі  выканаўчай дырэкцыі Міждзяржаўнага  фонду  гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў СНД, міністэрстваў  культуры і інфармацыі Беларусі,  заслужаныя дзеячы культуры  і мастацтва краіны.

Намеснік міністра культуры Тадэвуш Стружэцкі ў гутарцы  з карэспандэнтам БелТА паведаміў, што ў культурнай сталіцы  Беларусі і СНД 2011 года праведзена больш за 220 выстаў, канцэртаў, акцый абласнога, рэспубліканскага і міжнароднага ўзроўняў.

– Безумоўна, гэты праект за час яго правядзення ў Гомелі  значна пашырыўся і  ўзбагаціўся. Кожнаму  новаму гораду, які атрымае статус культурнай сталіцы,  прыйдзецца намнога складаней яго рэалізаваць, таму што зараз  ўзята вельмі высокая планка. Нясвіжу пацвердзіць гэты статус будзе няпроста, бо ён не мае такіх  вялікіх  канцэртных залаў як Гомель і, магчыма, узнікнуць пытанні, дзе і як паказаць вядучыя творчыя  калектывы краіны. Асноўная задача Нясвіжа – максімальна прыцягнуць  турыстычны патэнцыял горада і даць магчымасць  мясцовым жыхарам сустрэцца з высокім  мастацтвам. Думаю, што Нясвіжскі палац стане адной з галоўных канцэртных пляцовак культурнай сталіцы 2012 года, куды  прыязджаюць людзі з іншых гарадоў Беларусі,  а таксама замежныя турысты, –  адзначыў намеснік міністра.

У ліку асноўных мерапрыемстваў  2012 года Тадэвуш Стружэцкі назваў фестываль  “Музы Нясвіжа”, оперныя і балетныя вечары ў Нясвіжскім палацы і адкрыццё палацавага комплексу Радзівілаў.

Старт акцыі “Культурная сталіца Беларусі” дадзены  ў пачатку 2010 года. Яна заклікана зрабіць даступнымі лепшыя дасягненні нацыя-нальнай культуры для  жыхароў усіх гарадоў і рэгіёнаў Беларусі, са-дзейнічаць  актывізацыі дзейнасці рэгіянальных  устаноў культуры і мясцовых уладаў, павялічыць прыток турыстаў. На працягу года  культурную сталіцу наведаюць прафесійныя музычныя і харэаграфічныя калектывы.

Першай культурнай сталіцай краіны стаў Полацк, у 2011 годзе эстафету прыняў Гомель.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.