Нязгасная зорка Максіма Багдановіча

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Сёння, 9 снежня, спаўняецца  120 гадоў з дня нараджэння  класіка беларускай літаратуры Максіма Багдано-віча. За сваё кароткае, але яркае  жыццё ён  унёс неацэнны ўклад у культурную спадчыну нашай краіны.

Нарадзіўшыся  ў Мінску ў сям”і настаўніка, будучы паэт некалькі гадоў пражыў з бацькамі ў Расіі, там вучыўся ў Ніжагародскай мужчынскай гімназіі, якую скончыў у 1911 годзе. Жыццё на чужбіне  не перашкодзіла Максіму захапляцца  мовай сваёй Радзімы, вершы на якой  ён  пачаў пісаць яшчэ ў 10-11 гадоў. Пасля заканчэння Яраслаў-скага  юрыдычнага ліцэя ў 1916 г. паэт вярнуўся на Беларусь, у Мінск, дзе ўладкаваўся на працу ў губернскі харчовы камітэт. Прымаў актыўны ўдзел у рабоце Беларускага камітэта дапамогі ахвярам першай сусветнай вайны. У лютым 1917 г. Максім Багдановіч  паехаў на лячэнне ад сухотаў у Крым, у Ялту, дзе яго і не стала 25 мая.

У гісторыю літаратуры паэт увайшоў не толькі  адзіным  сваім  прыжыццёвым зборнікам вершаў “Вянок”, але і як аўтар  крытычных артыкулаў і перакладаў.

Ён прысвяціў жыццё сацыяльнаму і нацыянальнаму вызваленню беларускага народа.

Да юбілею Багдановіча ў цэнтральнай раённай  бібліятэцы на юнацкім абанеменце, як і ў іншых бібліятэках раёна, падрыхтавана разгорнутая выстава кніг паэта і  крытычнай літаратуры аб яго творчасці, якую ўпрыгожвае  партрэт класіка на юбілейным календары.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.