Памяці ксяндза Гжэгажа Каласоўскага

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

4 снежня споўнілася 20 гадоў са дня смерці ксяндза Гжэгажа  Каласоўскага. Прайшло ўжо столькі часу, як ён сышоў у іншы свет, а яго і сёння многія жыхары Нясвіжчыны ўзгадваюць з вялікай удзячнасцю і цяплом. Сакрамэнт святога хросту большасць нясвіжскіх парафіянаў прынялі з рук ксяндза Гжэгажа. Яны назаўсёды запомнілі яго як чалавека адкрытага, мудрага, адважнага, адданага справе Касцёла і самаахвярнага святара.

З нагоды 20-й гадавіны смерці ксяндза Каласоўскага 10 снежня ў Нясвіжы запланаваны мерапрыемствы,  удзел у якіх прыме Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

Так, у суботу ў 11 гадзін пачнецца святочнае асвячэнне капліцы “Маці Божай Ларэтанскай” у замку князёў Радзівілаў, дзе захоўваўся аднайменны цудатворны абраз. Падчас набажэнства адбудзецца афіцыйная перадача музею-запаведніку дзвюх памятных табліц, якія з сярэдзіны ХVIII ст. знаходзіліся ў замкавай кап-ліцы. Пазней, дзякуючы парафіянам і ксяндзу Гжэгажу, табліцы захоўваліся ў нясвіжскім фарным касцёле. Тэкст каменных табліц распавядае, як да князёў Радзівілаў трапіў абраз Маці Божай і што трэба яго захоўваць, як найкаштоўнейшы скарб, што, дарэчы, яны робяць і сёння. Абраз пазней быў вывезены ў Еўропу і зараз захоў-ваецца ў Польшчы ў аднаго з нашчадкаў славутага роду, а ў Нясвіжскім замку знаходзіцца копія.

А 12-й гадзіне пройдзе святочная літургія ў гонар 20-й гадавіны смерці ксяндза Гжэгажа Каласоўскага. Напрыканцы святой імшы будзе асвячоны крыж, які ўсталююць на купале касцёла. Гэты дублікат зроблены са старога крыжу, які з цягам часу пашкодзіла карозія. Крыж-арыгінал размесціцца ў касцёле, зараз вырабляецца для яго спецыяльная падстаўка.

На думку дзекана Нясвіжскага дзеканата ксяндза Пятра Шарко, гэтыя ўрачыстасці сімвалічныя, бо Гжэгаж Каласоўскі вельмі любіў храм, які, дзякуючы яго намаганням, і захаваўся да нашага часу. А крыж – сімвал збаўлення, цярпення. Крыж на нясвіжскім фарным касцёле Божага Цела – сімвал барацьбы дабра са злом, той барацьбы, якую вёў ксёндз Каласоўскі, працуючы на тэрыторыі Нясвіжчыны ў часы ваеннага ліхалецця, таталізацыі камунізму.

– Усе гэтыя мерапрыемствы стануць знакам     удзячнасці Гжэгажу Каласоўскаму за захаваную спадчыну, гісторыю і за выхаваную ў людзей веру, – адзначыў цяперашні пробашч касцёла Божага Цела ў Нясвіжы, ксёндз-дзекан Пётр Шарко. – І крыж узнясецца, і табліцы вернуцца на сваё месца, і людзі змогуць ма-ліцца ў капліцы, і турысты, магчыма, будуць учытвацца ў тэксты на плітах. Але галоўнае – крыж будзе сімвалізаваць, што Бог жыве ў Нясвіжы… Таму  ўсіх шчыра запрашаем 10 снежня прыняць удзел у памятных мерапрыемствах, асабліва тых, хто ведаў ксян-дза Гжэгажа Каласоўскага. Падчас урачыстасці Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч перад Божым Нараджэннем падзеліцца з парафіянамі аплаткай і пажадае  Божага благаслаўлення.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.