Пералівы колераў

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Сверкает и переливается,

По ткани расплывается,

Уход в цвет – из цвета.

Где тайна здесь ответа?

Пройди со мной и отгадай,

Возьми и радостно отдай.

Здесь звуки сфер и тишина,

Живут здесь осень и весна.

Любви здесь слышен в сердце стук.

…Звучит, сияет цвет и звук.

На гэтыя цудоўныя радкі несвіжанку Ніну Графянкову натхніла выстава твораў  вядомай мастачкі, члена Беларускага Саюза мастакоў, лаўрэата Дзяржпрэміі Беларусі Ніны Пілюзінай “Далёкі кліч”, прымеркаваная да 45-годдзя  творчай дзейнасці мастачкі. Яна адкрылася ў выставачнай  зале Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Нясвіж”.

У экспазіцыю сабраны работы ў тэхніцы баціка і габелена, створаныя ў розныя гады. У Нясвіжы творы Ніны Васільеўны  ўжо другі раз, а ўвогуле   гэта яе 12-я персанальная выстава. Акрамя Беларусі, работы мастачкі пабывалі ў краінах блізкага і далёкага замежжа і зараз знаходзяцца  ў Нацыянальным  мастацкім музеі, музеях Масквы і  прыватных калекцыях. І вось ізноў іх могуць  убачыць несвіжане і госці горада.

Як патлумачыла сама  мастачка, назва выставы адлюстроўвае касмічныя матывы яе творчасці. “Далёкі кліч” – гэта тое, што кліча  нас аднекуль, з глыбінь космасу, да пазнання  рэчаіснасці, самаўдасканалення і, у выніку, да прыгажосці.

Любімыя колеры  мастачкі – жоўты, блакітны, белы.

Габелены яе больш  манументальныя, вельмі філасофскія (чаго варты адзін толькі “Ранены зубр”!), а бацікі – нібы лёгкія матылькі, якія прыляцелі да нас з іншага, дзівоснага свету мастацкай  фантазіі. Можна шмат расказваць пра іх,  але лепш хаця б адзін  раз убачыць.

Павіншаваць Ніну Васільеўну з ад-крыццём выставы ў Нясвіжы  прыйшло шмат прыхільнікаў мастацтва, як сталых, так і зусім  юных. Вельмі цёплыя словы  аб яе творчасці сказалі  сябар па творчым цэху, член Беларускага Саюза  мастакоў Мікалай Купава, старшы навуковы супрацоўнік  Нацыянальнага мастацкага музея Таццяна Дашкоўская,   дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Ганна Запартыка, нясвіжская мастачка Марына Канавалава.

Ніна Васільеўна сама цікава расказала аб сваёй творчасці. тыя, хто яшчэ не пабываў на выставе, могуць яе наведаць да 18 снежня.

Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.