Песня і ўвага душу сагрэюць

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

На здымку: хор ветэранаў працы «Аптымісты»

Калі чалавек дастойна жыве і самааддана працуе, грамадства заўсёды гэта ацэніць. Так і зрабілі супрацоўнікі  кінатэатра “Усход” г.п. Гарадзея, якія запрасілі на святочны  вечар паважаных людзей рэгіёну.  У прыгожа аформленай зале  гучала  лёгкая музыка, можна было пазнаёміцца  з выставай работ майстроў народнай творчасці, вабілі  водарам пірагі, выпечаныя мясцовымі ўмельцамі. Дырэктар кінатэатра, яна ж – вядучая, С.М. Майсейчык сардэчна запрасіла гасцей на  сустрэчу пад назвай “Хай сонейка вам свеціць, а людская любоў і ўвага грэюць”. У зале сабраліся лепшыя  людзі пасёлка, прадстаўнікі  розных прафесій: настаўнікі, медыкі, будаўнікі,  гандлёвыя работнікі і іншыя.

Словы сардэчнай  удзячнасці  за сумленную шматгадовую  працу гучалі ў іх адрас, ім уручылі  падарункі і прэміі.  Колькі дзяцей вылечыла ўрач В.І. Есманчык, немагчыма падлічыць… Яна і сёння бадзёрая, аптымістычная. Будаўнік В.Я. Хайкара  ўзводзіў жыллё і вытворчыя аб”екты Гарадзейскага цукровага камбіната. А на вечары ён прачытаў і ўласны верш. Не забываюць людзі настаўніцу Н.С. Руцкую, ветэрана адукацыі. Павіншаваць прадстаўнікоў гэтай галіны прыехала  старшыня Нясвіжскага райкама  прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Л.У. Крупец.

А хор ветэранаў працы “Аптымісты” г. Нясвіжа прысвяціў  удзель-нікам свята сваю  праграму, у якой гучалі беларускія, рускія і ўкраінскія песні, гумарэскі, вершы. Цёпла сустракалі  гледачы выступленні С.У. Лях, Б.М. Вятлугіна, М.К. Кірнажыцкай, іншых салістаў  хору, якім было  прыемна  чуць авацыі і падпеўкі залы.

Як вядома, песня заўсёды знойдзе  дарогу да сэрцаў людзей. А   калі  яны па волі лёсу вымушаны жыць у Доме  састрэлых і інвалідаў, ім асабліва  дарагія цёплыя словы і бадзёрыя песні. У чым  перакана-ліся ўдзельнікі  хору. Нядаўна іх запрасілі выступіць у Нясвіжскім доме-інтэрнаце для састарэлых і інвалідаў. Гасцей прыемна ўразілі чысціня і ўбранства холаў, пакояў пражываючых, актавай залы і фітабара. Да паслуг адпачываючых ёсць бібліятэка і клуб.

Калектывы мастацкай самадзейнасці раёна  прыязджаюць сюды, каб стварыць адзінокім і пажылым  лю-дзям, людзям  з абмежаванымі магчымасцямі  добры настрой, парадаваць песнямі ды гумарэскамі. Што зрабілі і артысты хору ветэранаў “Аптымісты”. А ўдзячнасцю ім былі  вясёлыя, жывыя вочы гледачоў, іх  гарачыя апладысменты. Многія ў зале падпявалі.

Дырэктар Нясвіжскага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў Г.Г. Маляр  шчыра падзякаваў “Аптымістам” за выступленне.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.