У “Нясвіжскіх вытоках”

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У сувязі з аб”яўленнем нашага горада  культурнай сталіцай Беларусі 2012 года  ўзнікае асаблівая цікавасць да месцаў, дзе людзі могуць і адпачыць, і пазнаёміцца з Нясвіжам. Адно з іх –  аграэкасядзіба “Нясвіжскія вытокі”, размешчаная непадалёк ад райцэнтра. Тут нядаўна пабывалі карэспандэнты “НН”.

– Мне вельмі спадабалася, што  аграэкатурызму ў нашай краіне  далі “зялёны свет”, – сказаў  у нашай гутарцы прадпрымальнік, гаспадар  аграэкасядзібы “Нясвіжскія вытокі” Іван Данкевіч. – Тое, што падатак плаціцца раз у год,  дапамагае  разгарнуцца і адчуць сябе сапраўдным гаспадаром. Узяўшыся за гэту справу, трэба разумець і тое, што  аку-піцца яна не так хутка, каб быць, што называецца, “лёгкім хлебам”, і што  будаваць  і ўладкоўваць усё трэба капітальна і добрасумленна. Тады людзі будуць адчуваць  павагу да іх і сур”ёзны намер гаспадара.  Без гэтага паспяховы турысцка-гасцінны бізнес  немагчымы.

Ідэя заняцца  ўладкаваннем  аграэкасядзібы прыйшла  да Івана Казіміравіча дзесьці год таму, і вось сёлета  ён ушчыльную заняўся яе ажыццяўленнем, зрабіўшы “стартавай пляцоўкай”  участак са старэнькай хаткай сваёй бабулі ў вёсцы Качановічы.

На сённяшні дзень, акрамя камфортнага пражывання ў  доме з  гарачай вадой, каналізацыяй і ўсімі  неабходнымі  бытавымі  прыборамі,  наведвальнікі “Нясвіжскіх вытокаў”  могуць папарыцца  ў лазні тут жа, у доме,  не выходзячы на вуліцу, а ў добрае надвор”е  паснедаць  ці павячэраць на крытай тэрасе. Непадалёк на двары ёсць мангал з усімі прыстасаваннямі, на якім можна  падсмажыць  шашлык ці зварыць юшку.

Для зручнасці адпачываючых пачышчана і акультурана невялікае азярцо. Яно не толькі лашчыць вока аматараў прыроды, але і можа парадаваць  нядрэнным  рыбным  уловам.  Жадаючым таксама прадастаўляюцца  веласіпеды – на іх  можна хутка дабрацца  да знакамітых  Нясвіжскіх паркаў, якія  немагчыма абысці пешшу за адзін дзень, ці праехацца па начным Нясвіжы.

Тут яшчэ прапануюць пакатацца ў брычцы на кані, а для аматараў  экстрэмальных забаў – праверыць свой спрыт у пейнт-боле.

На тэрыторыі сядзібы таксама можна пагуляць у традыцыйныя  бадмінтон, футбол, валейбол.

Гэтай восенню пасадзілі сад з пладовымі дрэвамі і кустарнікамі, пабудаваны  пограб, дзе захоўваюцца тыпова беларускія пачастункі: мочаныя яблыкі, агуркі і капуста, засоленыя ў бочках.

Цікава, што на гэтым  не заканчваюцца планы гаспадара “Нясвіжскіх вытокаў”. Зараз на аграэкасядзібе  будуюцца яшчэ два дамы больш камфортнага пражывання. У кожным  нумары прадугледжаны  асобны санвузел і кухня, а займаць ён бу-дзе  прыкладна 56 квадратных метраў з тым разлікам, каб было яшчэ і месца  для правядзення   ўрачыстасцей на 15-20 чалавек. Напрыклад,  тут можна бу-дзе  сустрэць з сябрамі Новы год,  адзначыць дзень нараджэння.

Будуецца таксама дом для правядзення больш буйных мерапрыемстваў, дзе змесцяцца да 60 чалавек.

Дарэчы, прыязджаць у “Нясвіж-скія вытокі” з начлегам зусім не абавязкова. Самі несвіжане  могуць зрабіць сюды тур  выхаднога дня, скарыстаўшы ўсе магчымасці сядзібы  для адпачынку. Сям”я, або дзве сям”і, могуць прыехаць  сюды ў лазню і ў будні дзень.  200 тысяч за адпачынак у ёй, раздзеленыя, напрыклад, на гурт з 6 чалавек, – гэта не вельмі  дорага, улічваючы, што па часе  адпачываючыя не абмяжоўваюцца. Можна заняць лазню к 6 гадзі-нам вечара і раз”ехацца  к апоўначы. Галоўнае – загадзя  пазваніць і дамовіцца  аб прыездзе, каб не аказалася,  што месца ўжо занятае.

А рады тут будуць не толькі дарослым, але і дзецям – для іх таксама створаны ўмовы для гульні і адпачынку.

Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.