Урачыстасць смутку і радасці

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У суботу ў Нясвіжскім фарным  касцёле Божага Цела  прайшла  ўрачыстая літургія ў гонар 20-й гадавіны з дня смерці ксяндза-прэлата  Гжэгажа Каласоўскага. Вёў святую імшу  пачэсны госць – Мітрапаліт  Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш  Кандрусевіч. Акрамя яго,  ушанаваць  памяць выдатнага святара на літургію прыбылі біскуп Антоній  Дзям”янка, дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай  архідыяцэзіі, біскуп  Казімір Вя-лікаселец, дапаможны  біскуп Пінскай дыяцэзіі, віцэ-рэктар духоўнай семінарыі ў Пінску ксёндз Уладзімір Русак, ксёндз-прэлат  Эдмунд Даўгіловіч-Навіцкі з Маладзечна, які служыў у Нясвіжскім касцёле доўгі час пасля  Каласоўскага, ксяндзы-пробашчы рымска-каталіцкіх парафій з Клецка, Капыля, Дзяржынска, Вілейкі, Слуцка, Мінска, а таксама прадстаўнікі мясцовай улады і арганізацый, якія займаюцца  рэстаўрацыяй касцёла.

У прамовах усіх, хто меў слова падчас урачыстай  літургіі,  гучала ўдзячнасць  ксяндзу-прэлату, які пры ўсіх выпрабаваннях  лёсу 50 гадоў свайго жыцця прысвяціў сцвярджэнню хрысціянскай веры  і  які выратаваў для нашчадкаў славуты Нясвіжскі касцёл, і, разам з гэтым, – удзячнасць Богу за тое, што ён даў Нясвіжу такога святара.

Чырвонай ніткай праходзіла праз  урачыстую літургію і ідэя  пераемнасці пакаленняў. Так,  высакародную справу Гжэгажа Каласоўскага  працягнулі маладзейшыя святары. І разам са шчымлівымі ўспамінамі пра яго ў касцёле  гучалі і радасныя словы віншаванняў у адрас цяперашняга  пробашча храма – ксян-        дза-дэкана Пятра Шарко, які ўрачыста  адзначаў  у гэты дзень 10-годдзе свайго  пастырскага служэння.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.