Уздымаецца храм

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Не так даўно небасхіл над Нясвіжам упрыгожыў яшчэ адзін  залаты купал – як сімвал духоўнага адраджэння нашага краю, ён узвысіўся  над храмам  Узнясення Гасподня, які будуецца зараз  паміж вуліцамі Шымко і Карла Маркса.  У лістападзе на ім быў устаноўлены і крыж.

Працаёмкую работу па вырабу  гэтай прыгажосці, якая заняла каля 5 месяцаў, выканалі майстры з Брэста.

Купал і крыж зроблены  з нержавеючай сталі, пакрытай нітрыдам  тытану, які дае эфект залатога пакрыцця.  Ва ўстаноўцы іх  на царкве  прымалі ўдзел  самі вытворцы, а таксама ТАА “Кулеш-будкам” і КУП “Нясвіжскі зелянбуд”.

Праводзіліся ж работы па вырабу і ўстаноўцы гэтых  важнейшых сімвалаў храма  на спонсарскія сродкі.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.