Выбух петарды — дробнае хуліганства

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

3 набліжэннем навагодніх святаў усё часцей на тэрыторыі горада  Нясвіжа, то ў адным, то ў другім баку, можна пачуць выбухі піратэхнічных сродкаў, асабліва петардаў. Падлеткі (менавіта за імі часцей за ўсё назіраюцца такія дзеянні), узрываючы петарды ў грамадскіх месцах, не думаюць над тым, што гэта з”яўляецца парушэннем грамадскага парадку, а значыць – спакою жыхароў.

Штогод на тэрыторыі горада і раёна затрымліваюцца грамадзяне, у тым ліку і непаўналетнія, якія ўзрываюць петарды ва ўстановах адукацыі, іншых грамадскіх месцах, не задумываючыся, што  могуць пацярпець і старыя людзі, і маленькія дзеці. Ды і для любога чалавека нечаканы выбух можа скончыцца не лепшым чынам. Многія бацькі і іх непаўналетнія дзеці, магчыма, забываюцца, што неасцярожнае выкарыстанне піратэхнічных сродкаў можа проста пакалечыць, нанесці ўрон здароўю.

Трэба памятаць, што за выкарыстанне піратэхнічных сродкаў у грамадскіх месцах грамадзяне прыцягваюцца да адміністрацыйнай адказнасці. Згодна з артыкулам 17.1 Кодэкса аб адміністрацыйных парушэннях Рэспублікі Беларусь, гэта расцэньваецца як дробнае хуліганства, за якое  прадугледжаны штраф у памеры ад 2 да 30 базавых велічынь. За гэты ж від парушэння правапарадку дзецьмі, якія не дасягнулі 14-гадовага ўзросту, адказнасць нясуць бацькі, згодна з артыкулам 9.4 Кодэкса аб адміністрацыйных парушэннях, для іх прадугледжаны штраф у памеры да 10 базавых велічынь.

Часта ў ходзе разбору з непаўналетнімі высвятляецца, што піратэхнічныя сродкі яны набываюць на рынках або ў кіёсках індывідуальных прад-прымальнікаў, а таксама ў “прадпрымальных” грамадзян па месцы жыхарства. Таму нагадваем, што ўсім гандлюючым прадпрыемствам і арганізацыям, незалежна ад формаў уласнасці, а таксама прадпрымальнікам на рынках, продаж піратэхнічных сродкаў (за выключэннем бенгальскіх агеньчыкаў і хлапушак) ЗАБАРАНЯЕЦЦА. У выпадку выяўлення фактаў рэалізацыі піратэхнічных сродкаў, указаныя арганізацыі і прыватныя асобы будуць пазбаўлены ліцэнзіі на права вядзення рознічнага гандлю, а таксама будуць прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці, згодна з артыкулам 12.17 ч.1 Кодэкса аб адміністрацыйных парушэннях Рэспублікі Беларусь (штраф у памеры ад 2 до 10 базавых велічынь).


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.