Агуркі + памідоры

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У 2011 годзе ЗАТ “Росіч” прадало 885 тон прадукцыі са сваіх цяпліц. У тым ліку:  памідораў – 497 тон 474 кілаграмы (выхад склаў па 33,2 кг  з аднаго квадратнага метра), агуркоў – 386 тон 641 кг (па 25,8 кг з квадратнага метра). Мінулы год  аказаўся самым  ураджайным за ўвесь перыяд  існавання цяпліц.

Цяпер агароднікі шчыруюць  над тым, каб і сёлета ўраджай парадаваў іх. Пасеялі агуркі і памідоры шостага студзеня. Дзясятага студзеня з”явіліся  першыя ўсходы. Цяпер агуркі маюць  4-5 лісцікаў, памідоры – 2 сапраўдных лісцікі.

Агурочныя расліны поўнасцю расстаўлены на расадныя месцы – гэта ўжо іх пастаянная “прапіска”, дзе жанчыны ў канцы лютага  здымуць першы ўраджай.

Памідоры пасля распікіроўкі растуць цяпер у кубіках. У сярэдзіне лютага іх таксама перанясуць на  пастаяннае месца. Збор ураджаю чырвоных “сіньёраў” пачнецца ў сакавіку.

– Калектыў у нас вельмі добры, – гаворыць начальнік цяпліцы Наталля Вячаславаўна Курцэрава. – У аддзяленні вырошчвання па-мідораў  варта адзначыць Тамару Аркадзьеўну  Урбан, якая летась  сабрала 71 тонну 345 кілаграмаў  таматаў, і Таццяну Леанідаўну Ліпай, на рахунку якой  68 тон 975 кілаграмаў  сабраных таматаў.

У агурочным аддзяленні старанна працуюць  Святлана Аляксандраўна  Тарапка, якая  сабрала 44 тоны 787 кілаграмаў агуркоў, і Іна   Георгіеўна Чурыла (сабрала 44 тоны 182  кілаграмы агуркоў).


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.