«Была такая гісторыя…»

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У 2011 годзе ў Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэцы быў праведзены краязнаўчы конкурс «Была такая гісторыя…» У ім прынялі ўдзел бібліятэкары і загадчыкі бібліятэк-філіялаў Нясвіжскай ЦБС.

Падчас правядзення конкурсу выяўлены малавядомыя факты  з гісторыі населеных пунктаў; запісаны ўспаміны старажылаў аб вёсцы і Нясвіжы мінулых гадоў; дадзена магчымасць жыхарам горада і раёна бліжэй пазнаёміцца з гістарычнымі падзеямі, знакавымі асобамі.

Да конкурсу было прадстаўлена шмат цікавых матэрыялаў, якія смела можна назваць даследчымі. Амаль усе працы дапоўнены фотадакументамі. Асаблівую цікавасць прадстаўляюць здымкі пачатку XX стагоддзя з уласных альбомаў жыхароў раёна.

Пры падвядзенні вынікаў конкурсу вызначыліся фіналісты. Першае месца падзялілі дзве работы: «У пошуках страчанага» Наталлі Анатольеўны Крукоўскай, бібліятэкара Міцькавіцкай сельскай бібліятэкі, і «Кіркаўскія музыкі» Алены Мікалаеўны Тарасевіч, загадчыцы Ланскай сельскай бібліятэкі. Другое месца належыць Ганне Мікалаеўне Калоша з работай «Памятная капліца», трэцяе – Зінаідзе Паўлаўне Грабянько, якая запісала «Гістарычныя замалёўкі» вёскі Сноў.

Вельмі цікавымі, на  погляд журы, з”яўляюцца ўспаміны аб трагічным мінулым ветэрана Вялікай Айчыннай вайны  Івана Пятровіча Ждановіча, якія  занатавала Людміла Іванаўна Кудрук, загадчыца Смаліцкай бібліятэкі-клуба ў летапісе «Жыў такі ветэран». Нізку цікавых гісторый прадставіла Ірына Валянцінаўна Чарняўская, загадчыца Нясвіж-скай гарадской бібліятэкі.

Найбольш цікавыя працы, якія бралі ўдзел у дадзеным конкурсе, згодна з Палажэннем аб яго правядзенні, будуць надрукаваны на старонках газеты «Нясвіжскія навіны». Найбольш значныя – папоўняць электронны банк даных «Нясвіжчына», які існуе ў раённай бібліятэцы.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.