Цукру стала болей

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Аператар пульта ўпраўлення буракапрыёмнага пункта Гарадзейскага цукровага камбіната Марына Канстанцінаўна Магільніцкая

22 студзеня Гарадзейскі цукровы камбінат закончыў сезон перапрацоўкі цукровых буракоў, які працягваўся 141 дзень. За гэты час было  перапрацавана 1 мільён 136 тысяч 100 тон салодкага кораня, у тым ліку дастаўленага з гаспадарак нашага раёна –  286 тысяч тон. З карэння атрымана 163994 тоны цукру. Аб”ёмы вытворчасці значна ўзраслі ў параўнанні з папярэднімі: у мінулым сезоне  было перапрацавана  940 тысяч тон буракоў, выпушчана 114 тысяч тон цукру. Цяпер у цэхах па яго вытворчасці  праводзіцца капітальны рамонт абсталявання. Апошняе ўключаць у работу вясной, калі з Бразіліі паступіць сырэц.

У сучасны момант на прадпрыемстве працягваецца прэсаванне і фасоўка цукру.  Працуе цэх па вытворчасці  пладова-ягаднай прадукцыі.

З просьбай назваць лепшых лю-дзей калектыву мы  звярнуліся да намесніка дырэктара  ААТ “Гара-дзейскі цукровы камбінат” па сыравіне І.К. Абрамовіча. Ігар Канстанцінавіч  падкрэсліў, што многае залежыць  ад якасці сыравіны, ад работы буракапрыёмнага  пункта. Таму і стараецца  аграном па прагрэсіўнай тэхналогіі вырошчвання цукровых буракоў Іна Адамаўна Уласік, якая  замацавана за Нясвіжскім раёнам. Яна ж займалася разбракоўкай буракоў па кагатах. Работу  Гарадзейскага буракапрыёмнага пункта  арганізуе  яго начальнік Алег Яўгенавіч Корсак. Добрых слоў заслугоўваюць  таксама аператар пульта ўпраўлення  Гара-дзейскага буракапрыёмнага  пункта Марына Канстанцінаўна Магільніцкая, аператары буртаўкладачнай машыны Канстанцін Аляксандравіч  Борыс і Віктар Леанідавіч Гаўрык, кагатчыкі Тамара Валяр”янаўна  Буян і Ліна Віктараўна Пархімовіч. Павагай у калектыве цукравараў  карыстаюцца апаратчык дыфузіі Валерый Дзмітрыевіч Кедрон, апаратчык варкі ўтфелю першага прадукту  Вольга Антонаўна Яновіч, галоўны  механік Вадзім Міхайлавіч Шалкоўскі, слесар-рамонтнік  службы  галоўнага механіка Юрый Уладзі-міравіч  Чыжэўскі, аператар на адстойніках Леанід Андрэевіч  Хіневіч і многія іншыя.

Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.