Фестывалі, святы, конкурсы…

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

2012 год,  на працягу якога Нясвіж  з,яўляецца культурнай сталіцай Беларусі, зробіць жыццё нашага горада вельмі  насычаным і разнастайным.

Несвіжан і гасцей раёна чакаюць  канцэрты і спектаклі  Нацыянальнага акадэмічнага  Вялікага тэатра оперы і балета, паказ спектакляў  іншых прафесійных  тэатраў Беларусі, звязаных з гісторыяй  роду Радзівілаў. У сваю чаргу,  Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь тэатр імя Уршулі Радзівіл Нясвіжскага раённага цэнтра культуры і адпачынку будзе гастраляваць па Міншчыне і за яе межамі.

У Нацыянальным гісторыка-культурным  музеі-запаведніку “Нясвіж”  на гэты год  запланаваны: выставы калекцый карт “Беларусь:  картаграфічныя крыніцы ХVI-XVIII стагоддзяў”, выставы калекцыі  гістарычнага касцюма  “Баль залатога стагоддзя”, асвячэнне  Слуцкай брамы, урачыстае  адкрыццё Нясвіжскага замка, ноч музеяў у Нясвіжскім замку,  фестываль опернага і балетнага мастацтва “Вечары Вя-лікага тэатра ў замку Радзівілаў” і іншыя мерапрыемствы.

Таксама мы станем гледачамі ХVII свята мастацтваў “Музы Нясвіжа”, абласных святаў “Нясвіжскі фэст” і “Лепшая маладая сям”я”, “Дзень майстэрства юных мастакоў Міншчыны ў Культурнай сталіцы”, гарадскога конкурса прыгажосці  “Міс і містар Нясвіж”,  свята дзяцінства “Вялікія фантазіі маленства”, прысвечанага Міжнароднаму дню абароны  дзяцей, з удзелам Нацыянальнага  цэнтра музычнага мастацтва імя Уладзіміра Мулявіна, музычнай капэлы  “Санорус” Мінскай вобласці, маладзёжнай  грамадска-культурнай акцыі “Зберагчы Беларусь для будучыні”,  прымеркаванай да Дня моладзі, з удзелам  маладзёжных музычных  беларускіх гуртоў і ўдзельнікаў аматарскіх калектываў альтэрнатыўнай  музычнай культуры  Міншчыны, а таксама  канцэрт  рок-гурта “J: Морс”.

На працягу  года да нас з  канцэртамі  таксама завітаюць  народныя артысты  Беларусі Ядвіга Паплаўская і Аляксандр Ціхановіч, Нацыянальны акадэмічны  народны хор Рэспублікі Беларусь  імя Г.І. Цітовіча; Маладзёжны  камерны аркестр пад кіраўніцтвам  У. Беражной; салісты Маладзёжнага тэатра эстрады і  спявачка Іскуі Абалян; Нацыянальны акадэмічны   народны аркестр імя І. Жыновіча. Майстры мастацтваў  Беларусі, разам з  аматарскімі калектывамі Мінскай вобласці і Нясвіжскага раёна, прымуць  удзел у  заключным мерапрыемстве  акцыі “Культурная сталіца Беларусі 2012 года” – канцэрце “Красуй, Нясвіж, Культурная сталіца!”

Да таго ж, у нашым  горадзе пройдзе шэраг  міжнародных  мерапрыемстваў. Сярод іх: Міжнародны фестываль  Юрыя Башмета ў гасцях у Культурнай сталіцы з канцэртам “Вялікае княства музыкі”; міжнародны семінар  ЮНЭСКА “Аб”екты сусветнай  спадчыны: зберажэнне і выкарыстанне ў мэтах  устойлівага развіцця”; міжнародны конкурс-пленэр  мастакоў імя Міхаіла Сеўрука.

Яшчэ трэба адзначыць, што ў рамках рэспубліканскай акцыі “Нясвіж – культурная ста-ліца Беларусі 2012 года” пройдуць Літаратурныя чытанні  “Іх думкі  лунаюць яшчэ  над Няс-віжам”, прысвечаныя 130-годдзю з дня нараджэння  Янкі Купалы і Якуба Коласа; культурная акцыя “І словам, і справай народ бласлаўляе”, прысвечаная 450-годдзю выдання Сымонам Будным  у Нясвіжы першых друкаваных кніг на беларускай мове;  свята духоўнай музыкі імя Эдварда  Гарды ў гонар 425-й гадавіны будаўніцтва  Касцёла Божага Цела ў Нясвіжы; выстава жывапісу “Акамянелыя  сімфоніі Нясвіжа” з фондаў  ДУ “Нясвіжскі  гісторыка-краязнаўчы музей” і іншыя мерапрыемствы.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.