Фестывалі, святы, конкурсы…

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

2012 год, на працягу якога Нясвіж з,яўляецца культурнай сталіцай Беларусі, зробіць жыццё нашага горада вельмі насычаным і разнастайным.

Несвіжан і гасцей раёна чакаюць канцэрты і спектаклі Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета, паказ спектакляў іншых прафесійных тэатраў Беларусі, звязаных з гісторыяй роду Радзівілаў. У сваю чаргу, Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь тэатр імя Уршулі Радзівіл Нясвіжскага раённага цэнтра культуры і адпачынку будзе гастраляваць па Міншчыне і за яе межамі.

У Нацыянальным гісторыка-культурным музеі-запаведніку “Нясвіж” на гэты год запланаваны: выставы калекцый карт “Беларусь: картаграфічныя крыніцы ХVI-XVIII стагоддзяў”, выставы калекцыі гістарычнага касцюма “Баль залатога стагоддзя”, асвячэнне Слуцкай брамы, урачыстае адкрыццё Нясвіжскага замка, ноч музеяў у Нясвіжскім замку, фестываль опернага і балетнага мастацтва “Вечары Вя-лікага тэатра ў замку Радзівілаў” і іншыя мерапрыемствы.

Таксама мы станем гледачамі ХVII свята мастацтваў “Музы Нясвіжа”, абласных святаў “Нясвіжскі фэст” і “Лепшая маладая сям”я”, “Дзень майстэрства юных мастакоў Міншчыны ў Культурнай сталіцы”, гарадскога конкурса прыгажосці “Міс і містар Нясвіж”, свята дзяцінства “Вялікія фантазіі маленства”, прысвечанага Міжнароднаму дню абароны дзяцей, з удзелам Нацыянальнага цэнтра музычнага мастацтва імя Уладзіміра Мулявіна, музычнай капэлы “Санорус” Мінскай вобласці, маладзёжнай грамадска-культурнай акцыі “Зберагчы Беларусь для будучыні”, прымеркаванай да Дня моладзі, з удзелам маладзёжных музычных беларускіх гуртоў і ўдзельнікаў аматарскіх калектываў альтэрнатыўнай музычнай культуры Міншчыны, а таксама канцэрт рок-гурта “J: Морс”.

На працягу года да нас з канцэртамі таксама завітаюць народныя артысты Беларусі Ядвіга Паплаўская і Аляксандр Ціхановіч, Нацыянальны акадэмічны народны хор Рэспублікі Беларусь імя Г.І. Цітовіча; Маладзёжны камерны аркестр пад кіраўніцтвам У. Беражной; салісты Маладзёжнага тэатра эстрады і спявачка Іскуі Абалян; Нацыянальны акадэмічны народны аркестр імя І. Жыновіча. Майстры мастацтваў Беларусі, разам з аматарскімі калектывамі Мінскай вобласці і Нясвіжскага раёна, прымуць удзел у заключным мерапрыемстве акцыі “Культурная сталіца Беларусі 2012 года” – канцэрце “Красуй, Нясвіж, Культурная сталіца!”

Да таго ж, у нашым горадзе пройдзе шэраг міжнародных мерапрыемстваў. Сярод іх: Міжнародны фестываль Юрыя Башмета ў гасцях у Культурнай сталіцы з канцэртам “Вялікае княства музыкі”; міжнародны семінар ЮНЭСКА “Аб”екты сусветнай спадчыны: зберажэнне і выкарыстанне ў мэтах устойлівага развіцця”; міжнародны конкурс-пленэр мастакоў імя Міхаіла Сеўрука.

Яшчэ трэба адзначыць, што ў рамках рэспубліканскай акцыі “Нясвіж – культурная ста-ліца Беларусі 2012 года” пройдуць Літаратурныя чытанні “Іх думкі лунаюць яшчэ над Няс-віжам”, прысвечаныя 130-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа; культурная акцыя “І словам, і справай народ бласлаўляе”, прысвечаная 450-годдзю выдання Сымонам Будным у Нясвіжы першых друкаваных кніг на беларускай мове; свята духоўнай музыкі імя Эдварда Гарды ў гонар 425-й гадавіны будаўніцтва Касцёла Божага Цела ў Нясвіжы; выстава жывапісу “Акамянелыя сімфоніі Нясвіжа” з фондаў ДУ “Нясвіжскі гісторыка-краязнаўчы музей” і іншыя мерапрыемствы.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.