І смачна, і карысна

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

ААТ “Альба” рэалізавала летась  231,7 тоны рыбы. Гэта на 22,7 тоны больш, чым было прададзена ў 2010 годзе.

Несвіжанка Ніна Сцяпанаўна Слабыш працуе загадчыкам  склада і касірам у ААТ “Альба”. Калі альбянскія рыбаводы рэалізуюць сваю прадукцыю на буйных кірмашах, што арганізоўваюцца ў розных  беларускіх гарадах, туды выязджае  прадаваць рыбу іменна Ніна Сцяпанаўна. Часцей за ўсё, жывы тавар вязе вадзіцель Іван Васільевіч Пяроў. Едзе маркетолаг Таццяна  Віктараўна Гарохавік, і яны расстаўляюць рэкламныя  стэнды, развешваюць рыбу з цэннікамі. Вывозяць за раз пад дзве тоны рыбы. Вось уся яна і праходзіць праз рукі Ніны Сцяпанаўны. Гэта ж такую вагу трэба за дзень падняць!

– Выручыш за дзень мільёнаў 30-37. І, зразумела – стомішся. Трэба  ўмець і з пакупнікамі размаўляць, параіць ім, выбраць тавар па густу. І не проста яго прадаць, а захаваць  рабочае месца ў прываблівым  выгля-дзе, у чысціні, каб  не было нараканняў з боку  кантралюючых структур, – расказвае Ніна Сцяпанаўна. – Ездзілі на  кірмашы ў Мінск, Стоўбцы, Фаніпаль, Чэрвень, Брэст, Магілёў, Гродна. У Мінску  ў нас некалькі пастаянных гандлёвых кропак: непадалёк ад станцыі метро “Інстытут культуры”, на  вуліцы Прытыцкага, у Серабранцы,  куды тавар адпраўляем па суботах і нядзелях. Многія ведаюць, дзе стаіць машына з Нясвіжа, і становяцца пастаяннымі пакупнікамі карпаў, карасёў, шчупакоў, таўсталобікаў…

Каб прыцягнуць увагу пакупнікоў, нясвіжскія гандляры  запрашаюць:

– Рыбка – з радзівілаўскіх сажалак! Прыходзьце, выбірайце!

Многія аматары страў са свежай рыбы ведаюць, што сажалкі “Альбы” – праточныя, таму і рыбка тут  смачная. Яе любяць, яе купляюць. А калі яшчэ ўлічыць, што таўсталобік і амур – траваядныя, чыстыя, то даная акалічнасць надае гэтым відам яшчэ большую значнасць.

Мы папрасілі нашу суразмоўцу падзяліцца рэцэптамі  рыбных страў, якія, спадзяёмся, спадабаюцца чытачам “раёнкі”.

– Калі хочаце паласавацца смажанымі карасямі, пачысціце іх, зрабіце на спінках  папярочныя надрэзы – тады яны вельмі  добра прасмажваюцца, костачкі атрымліваюцца  хрумсткія, іх можна есці  разам з мясам (гатовы фосфар для арганізму), – раіць Ніна Сцяпанаўна. – Ешце болей свежай рыбы. Яна не толькі смачная, але і карысная.

Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.