Карагод мастацтваў і талентаў

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Святочным канцэртам прадстаўнікі ўстаноў культуры раёна падвялі вынікі  2011 года. Мерапрыемства  сабрала вялікую колькасць  гледачоў. І не дзіва: у раёне   шмат прыхільнікаў аматарскай мастацкай  творчасці. Адны – прыехалі сябе на сцэне паказаць, другія – вынікі працы сваіх  умелых рук і бясконцай фантазіі.

Наведвальнікі раённага Цэнтра культуры і адпачынку, дзе  быў наладжаны другі раённы  фестываль мастацкай творчасці “Дзверы талентаў шчыра адчыняем”,  адразу траплялі на выставу “Мастацтва  чароўная прыгажосць” клубных аб”яднанняў раёна і народнага клуба майстроў народнай творчасці “Дыяменты Нясвіжскага краю” РЦКіА. Гасцей мерапрыемства сустракаў народны ансамбль  народнай песні  “Крынічанька” Міцькавіцкага СДК. Таксама ў фае цэнтра ўвазе прысутных было  прадстаўлена дэфіле  ў складзе зводнага духавога аркестра Гарадзейскай ДШМ і Сноўскага СЦКіА і  ансамбля мажарэтак пад кіраўніцтвам Кацярыны Лабазы.

Жанчыны з жаночых клубаў “Афрадыта” Аношкаўскага СДК,  “Дбайная гаспадынька” Ланскага СДК, “Асалода” Затур”янскага СДК і клубнага аб”яднання “Гурман” Гарадзейскага пасялковага  ДК частавалі прысутных  смачнымі стравамі і  кандытарскімі вырабамі. Свае смачныя “вырабы” прадставілі таксама  Юшавіцкі СДК, Вайнілавіцкі, Сейлавіцкі і Каралінскі сельскія клубы.

Яна Віхор, Вольга Кудзін, Настасся Ефімовіч, Карына Абрамовіч і Дар”я Піваварская (здымак 6) дэманстравалі свае вырабы з салёнага цеста, якія нельга назваць кулінарнымі, бо яны створаны  для ўпрыгожання інтэр”ераў. Дзяўчынкі расказалі, што яны з захапленнем наведваюць клубныя аб”яднанні “Бураціна” і “Падлетак” ГПДК, дзе Рыната Уладзіміраўна Макаш  вучыць іх не толькі з цестам працаваць, а і з бісеру  кветкі рабіць, а калі стомяцца рукі – разам з  іншымі дзяўчатамі  ідуць спяваць ці танцаваць: у Доме культуры шмат цікавых творчых гурткоў.

Не адстаюць ад таленавітых дзяўчат і юнакі нашага раёна. Напрыклад, Яўген Гуліцкі з Грыцкевіцкага СДК (здымак 2) і на сцэне ў складзе ансамбля песні “Суседзі” выступае, і робіць цудоўныя кветкі з саломкі і кукурузы (вось у  каго няма праблем з падарункамі дзяўчынам!). Яўген марыць, што ў бягучым годзе  працягне працаваць над самаробнымі пано. Першая спроба – з саломкі – выйшла на дзіва.  Малады майстар  хоча паспрабаваць зрабіць нешта падобнае з кукурузы – гэты цікавы   від прыроднага  матэрыялу даспадобы        Я. Гуліцкаму.

Сапраўдную аранжэрэю з разнастайных кветак прапанавалі гледачам майстры бісерапляцення з  Быхаўшчынскага сельскага  клуба-бібліятэкі, Міцькавіцкага дома рамёстваў і Новагарадзейскага СЦКіА.

Цудоўная выстава  ўзняла настрой усім, хто ў марозны сонечны дзень,  29 студзеня, завітаў у РЦКіА. А ўдзельнікі канцэрта гэты настрой  зрабілі яшчэ больш  выдатным. Вядучыя Юлія Івашка і Аляксей Дунчанка (здымак 1), з”явіўшыся на сцэне, абвясцілі, што галоўная мэта  справаздачнага канцэрта – адкрыццё новых  зорак на творчым небасхіле Нясвіжчыны.  Самыя юныя з іх – Дар”я Кунаш,  салістка вакальнай студыі “Мікст” РЦКіА (кіраўнік Ларыса Лукашэвіч), і Ангеліна  Целехавец з Юшавіцкага СДК – справіліся з хваляваннем  і трымаліся на сцэне як сапраўдныя вакалісткі.

Таленавітая моладзь удала  ўлілася ў народны  ансамбль  музыкі і песні “Зараніца”, у танцавальную і вакальную групы народнага ансамбля песні і танца “Вяночак” Сноўскага СЦКіА, у народны ансамбль “Лянок”, танцавальны калектыў “Сонейка” Аношкаўскага СДК і ўзорны ансамбль “Аношкаўскія музыкі”, якім  ужо і кіруюць  былыя яго ўдзельнікі – Аляксей Андросік і Юрый  Кабяк. Юрый, дарэчы, разам з жонкай Таццянай стварылі  каларытны нумар  на беларускую народную песню “Ой, у полі два дубкі” (Грыцкевіцкі СДК).

Цёпла прымалі гледачы новую салістку, што спявала а капэла, –  Міру  Шумігай (Высакаліпскі СДК). Прыйшліся даспадобы гля-дзельнай зале  і нумары ў выкананні ан-     самбля песні “Родны напеў” Салтанаўшчынскага СК,  калектыву  аматарскай творчасці Астроўскага СДК, народнага Лявонавіцкага хору, хору ветэранаў працы г. Нясвіжа “Аптымісты” і ансамбля песні “Элегія” РЦКіА, танцавальнага калектыву “Бліскавіца” Навасёлкаўскага СЦКіА, ансамбля песні “Каскад” Новагарадзейскага СЦКіА, народнага ансамбля песні “Млечны шлях” РЦКіА і народнага калектыву  медыцынскіх работнікаў “Ліра”.

Сваё “вясёлае” слова на раённай сцэне  сказалі і  гумарысты. Жанчыны з Астровак  параілі гледачам новую дыету: “Морква, буракі і бульбачка. Ды не варыць, а капаць!..”  Грыцкевіцкія артысткі Таццяна Зінкевіч  і Людміла Гадун (здымак 6) прапанавалі ўвазе  гледачоў  яркую мініяцюру “Здароў, Малання!”, а таленавітая моладзь РЦКіА прэзентавала  і свой тэатр мініяцюр, і тэатр пантамімы.

Вельмі цёплыя  ўражанні пакінулі  выступленні вакалістак Алены Башынскай (Лявонавіцкі СДК), Станіславы Вальчык (Карцэвіцкі СДК) (здымак 3), трыа  дзяўчынак з Аношак Таццяны Бастраковай, Алены Андросік і Ангеліны  Максімавай у суправаджэнні танцавальнага калектыву Ірыны Саленік, а таксама сноўскае  інструментальнае трыа  ў складзе  Александра Якубчыка, Жанны Бернік і  Таццяны Шутко.

Як сапраўдных эстрадных  зорак, крыкамі захаплення сустракалі дзяўчаты з глядзельнай залы  выхад на сцэну юнакоў з народнага інструментальнага  ансамбля “Нясвіжскія лыжкары” РЦКіА. Навучэнцы каледжа, якія займаюцца музыкай не на прафесійнай  аснове, а як аматары, пад кіраўніцтвам Уладзіміра Сухавея здолелі з беларускай народнай песні “Лявоніха” стварыць сапраўднае эстраднае шоу, таму ў канцы  выступлення ім апладзіравалі і крычалі “брава” гледачы з усёй залы.

Не шкадавалі  далоняў несвіжане і яшчэ для  аднаго творчага калектыву –  дэбютанта раённай  сцэны, духавога аркестра РЦКіА  пад кіраўніцтвам Аляксандра Добыша (здымак 4). Гэта сапраўды ўзровень  Культурнай сталіцы, бо ўласнага духавога аркестра вельмі не хапала Нясвіжу.

Зоркі эстрады  не заўсёды  збіраюць такую  поўную глядзельную залу, якую  сабралі ў Нясвіжы самадзейныя артысты з устаноў культуры нашага раёна.  Аншлаг зрабілі танцоры і выканаўцы рознага ўзросту і розных прафесій,  якіх аб”ядноў-ваюць  творчасць, захапленне музыкай і любоў да  нацыянальнай беларускай культуры.

Госці фестывалю – прадстаўнікі  ДУ “Абласны цэнтр  народнай творчасці” – высока ацанілі  ўзровень  самадзейных артыстаў Нясвіжчыны.

Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.