Мірны занятак

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Цяжка пералічыць колькасць  аб”ектаў, на якіх за 41 год  работы давялося пабываць  аўтакранаўшчыку ПМК-23 Валерыю Вячаслававічу  Драздоўскаму (на фота).

– Некалі мы больш за ўсё  праводзілі меліярацыю, – узгадвае будаўнік. – Узводзілі  меліярацыйныя збудаванні,  домікі для рабочых. Работа ў той час была цяжкая – кран цягалі трактарамі, прычым, у асноўным,  толькі зімой, таму што летам па балотах рухацца было  нельга.

Цяпер цяжка паверыць, што ў  многіх месцах, асабліва на ўскраінах Нясвіжа, дзе цяпер стаяць будынкі, некалі пад нагамі  хадзіла дрыгва. Паступова мы не проста асушылі ўвесь раён, але і ўпарадкавалі яго  водазабеспячэнне.

– У 80-я гады, – узгадвае  далей Валерый Вячаслававіч, – больш пачалі будаваць дамоў. Робім гэта і па сённяшні дзень.

Вопытны будаўнік і зараз, у свае 64 гады, працягвае працаваць. І ў водпуску, па яго ўласным  прызнанні, марыць  хутчэй аказацца на рабоце, за рычагамі  свайго любімага крана.

– Наша работа – самая мірная, самая  душэўная, – з гонарам гаворыць ён.

Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.