«Мы ўсе дзеці твае, Беларусь!”
Беларусь – імя святое:
Наша любая Белая Русь.
Беларусь – слова ўсім дарагое.
Мы ўсе дзеці твае, Беларусь!
Песня пра Беларусь – у ліку самых любімых у дырэктара Аношкаўскага сельскага Дома культуры Ядвігі Дзмітрыеўны Брытвіч. Сёння яна з гонарам кажа, што яе агульны культурны стаж 32 гады, але ў памяці ўсплывае і дэбют Ядзі-першакласніцы з Казлоўскай школы, які калісьці адбыўся на свята 8 сакавіка. На імпра-візаванай сцэне, з грузавіка, дзяўчынка спявала прыгожую песню:
Расцвели в саду тюльпаны,
первый раз в году.
Самый лучший и красивый
я сейчас найду.
Но цветов я рвать не стану
– только посмотрю.
Самый лучший и красивый
маме подарю…
– Вось тады я і зразумела, што сцэна – гэта маё. У школе вяла культ-масавы сектар, па яе заканчэнні, у 1975 годзе, прыйшла працаваць у Казлоўскі сельскі клуб, – успамінае Яд-віга Дзмітрыеўна. Пасля завочна скончыла Мінскае культасветвучылішча, і ў 1985 годзе мяне перавялі дырэктарам у Аношкаўскі сельскі Дом культуры, дзе працую да сённяшняга дня.
– Ядвіга Дзмітрыеўна, кажуць, што работнікі культуры не вельмі любяць святы, бо прыходзіцца працаваць у выхадны для ўсіх дзень. Як ставіцеся да гэтага вы, да таго ж – маці траіх дзяцей?
– Мы прывыклі. А ўвогуле, святы я люблю, бо мы дорым людзям радасць сваім выступленнем.
– Дарэчы, а як удаецца Аношкаўскаму СДК быць лідарам у раёне па колькасці самадзейных калектываў, якіх у вас дзевяць, а займаюцца ў іх 93 чалавекі? Чым вы шмат гадоў прыцягваеце дзяцей і дарослых у клубныя аб”яднанні, вакальныя і танцавальныя калектывы?
– Сакрэта тут ніякага няма. Проста ўсе ўдзельнікі калектываў – настаўнікі, працаўнікі сельгаспрадпрыемства, будаўнікі, школьнікі – вельмі любяць музыку і песні. Мы, са свайго боку, стараемся сябраваць – з гаспадаркай, агульнаадукацыйнай школай, школай мастацтваў. Праводзім сумесныя мерапрыемствы.
– Я ведаю, што вашы калектывы яшчэ і самыя мабільныя – за кароткі час можаце падрыхтаваць вялікі канцэрт, правядзяце яго на высокім выканальніцкім узроўні, штогод аб”яз-джаеце з выступленнямі ўсе аддаленыя населеныя пункты Казлоўскага сельсавета, а разам з мастацкім кіраўніком вашага СДК Валянцінай Шарапай выступаеце ў складзе раённай агітбрыгады. Больш таго, разам з Валянцінай Мікалаеўнай Вы спяваеце ў царкоўным хоры… Не цяжка?
– Гэта наша работа. А што тычыцца супрацоўніцтва з Аношкаў-скай царквой – яно пачалося з айца Дзіянісія Пясецкага і працягваецца з айцом Васіліем Краевым. Разам з Аношкаўскай бібліятэкай мы праводзім мерапрыемствы па духоўным выхаванні насельніцтва, запрашаем айца Васілія на сустрэчы з наведвальнікамі клуба і бібліятэкі. І спяваць у хоры нам вельмі падабаецца. Па-вінна быць духоўнасць у душах лю-дзей, якія займаюцца культурна-асветніцкай работай.
Яшчэ трэба адзначыць, што дачка Я. Д. Брытвіч – Юлія – працягвае сямейную музычную дынастыю. Пасля заканчэння Аношкаўскай дзіцячай школы мастацтваў па класе домры, яна працягнула навучанне ў Баранавіцкім музычным вучылішчы і ўніверсітэце культуры ў Мінску. Зараз працуе ў Баранавіцкім дзіцячым рэабілітацыйным цэнтры выкладчыкам музыкатэрапіі. У чароўнай сіле музыкі няма сумнення. Хворых яна лечыць, а здаровым уздымае настрой і дорыць сапраўдную радасць.
Сёння ў святочным канцэрце на раённым злёце перадавікоў Аношкаўскі СДК прадставіць народны ансамбль народнай песні “Лянок”, якім з 1984 года кіруе дырэктар Аношкаўскай ДШМ Віктар Высоцкі.