На службе новых тэхналогій

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Ужо 21 год працуе электраманцёрам  лінейных збудаванняў электрасувязі і праваднога вяшчання Нясвіжскага лінейна-тэхнічнага ўчастка Мінскага філіяла  РУП “Белтэлекам” Іван Іванавіч Карачун (на фота). Ён займаецца ліквідацыяй самых цяжкіх і складаных  непаладак у рабоце сетак сувязі. Выдатна  ведае сваю справу, карыстаецца  ўсёй сучаснай вымяральнай тэхнікай, валодае ўсімі  навейшымі тэхналогіямі па сваім профілі.

– Прафесія мая вельмі цікавая, – гаворыць Іван Іванавіч. – Пастаянна трэба засвойваць нешта новае. У параўнанні з 90-мі гадамі, калі на  вёску было 2-3 тэлефоны і лініі сувязі былі паветранымі, зараз людзей  ужо больш, чым тэлефоны, цікавіць інтэрнет “byfly” і інтэрактыўнае тэлебачанне. Усё гэта – справа нашых рук, і гэта сапраўды вельмі цікава.

Іван Іванавіч – не толькі выдатны прафесіянал, але і добры сем”янін:  разам з жонкай ён гадуе двух сыноў і дачку, яны маюць усе падставы ганарыцца сваім татам.

Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.