Не станьце ахвярай марозу

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Высокія маразы, што ўсталяваліся ў апошнія дні студзеня, прыво-дзяць да сумных наступстваў. Людзі атрымліваюць абмаражэнне, гінуць ад халадовых траўмаў. Трагічныя  падзеі адбываюцца  ў розных рэгіёнах Беларусі, у суседніх  краінах – Расіі, Украіне, Польшчы.

Як абстаяць справы ў нашым раёне? З гэтым пытаннем мы звярнуліся да загадчыка  аддзялення хуткай медыцынскай дапамогі  Нясвіжскай цэнтральнай раённай бальніцы А.І. Зарэмбы.

– У суботу, 28 студзеня, у 18.45, да нас у прыёмны пакой паступіў жыхар  г. Нясвіжа з дыягназам “адмаражэнне кісцяў рук І і ІІ ступеняў”. Дагэтуль мужчына ў стане алкагольнага ап”янення ляжаў на вуліцы. “Хуткую” выклікаў участковы інспектар міліцыі. Выпадак адзіны. І, хочацца спа-дзявацца, болей іх не будзе, – расказаў Антон Іосіфавіч.

Большасць халадовых траўмаў дарослыя атрымліваюць у стане алкагольнага ап”янення. Алкаголь дае ўяўнае адчуванне сагравання на 15-20 хвілін, а затым цэнтр тэрмарэгуляцыі прыгнятаецца, наступае павышаная цеплааддача, і ў выніку развіваецца хуткае пераахаладжэнне арганізма. Алкаголь павялічвае згусальнасць крыві, выклікае парушэнні мікрацыркуляцыі і зніжае хуткасць цячэння крыві ў канечнасцях. На пачатковых стадыях абмаражэння боль можа адсутнічаць, таму неабходна перыядычна мацаць нос, вушы, пальцы рук і аглядаць адкрытыя ўчасткі цела. Пры абмаражэнні першай ступені ў пацярпелых на скуры кісцей, ступняў, вушных ракавін  (радзей на носе і шчоках) з”яўляюцца чырвона-сінюшныя ці барвовыя плямы, скура ацякае, становіцца халоднай навобмацак. Пры гэтым, чалавек адчувае сверб і смыленне, асабліва пры хуткім саграванні.

Вельмі важна правільна аказаць пацярпеламу першую дапамогу. Трэба ўхутаць пацярпелыя ўчасткі цела сухім і цёплым адзеннем, даць чалавеку цёплае пітво і даставіць яго ў бліжэйшую лячэбную ўстанову. Калі вы ўбачылі чалавека, які ляжыць на вуліцы, неабходна неадкладна даставіць яго ў цёплае памяшканне, інакш ён можа застацца без ног і рук, а то і зусім замерзнуць. Не менш важна забяспечыць нерухомасць пашкоджаных холадам кісцей і стоп.  А вось расціранне снегам для сагравання канечнасцяў катэгарычна недапушчальнае.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.