ПАРАДЫ МУЖЧЫНАМ

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Да парад урача-ўролага вышэйшай  кваліфікацыйнай катэгорыі, загадчыка ўралагічнага аддзялення Нясвіжскай цэнтральнай райбальніцы Ігара Жукава варта прыслухацца. Ігар Васільевіч – доктар сучаснай фармацыі, неаднаразова стажыраваўся ў лепшых клініках Германіі. Ён выдатна ведае сваю справу, і, вядома ж, яго парады заўсёды слушныя.

– Клімакс – ад грэчаскага слова «лесвіца» – гэта пераходны перыяд, перабудова арганізма чалавека ва ўмовах звычайнага старэння. Як правіла, ён бывае ва ўзросце 45 – 60 гадоў. Існуе ранні клімакс (да 45 гадоў), звычайны – ад 45 да 60 гадоў, і позні, які наступае пасля 60 гадоў.

У гэты час у арганізме мужчыны зніжаецца выпрацоўка тэстастэрону – асноўнага палавога гармону. Парушаецца гарманальны баланс. 3 узростам змяншаецца фізічная вынослівасць і сексуальная актыўнасць. У асноўным пры фізіялагічным клімаксе ў большасці мужчын усе функцыі зніжаюцца павольна і збалансавана. Гэта нармальны працэс. Мужчына можа дажыць да глыбокай старасці і не мець вялікіх праблем са здароўем. Аднак так бывае не заўсёды.

Пры гарманальным дысбалансе колькасць адных гармонаў павялічваецца, другіх – змяншаецца. Відавочна, што ўсё гэта не можа не ўплываць на работу ўсіх органаў і сістэм. Клімакс у такім выпадку праходзіць складана. Паталагічны клімакс праяўляецца хуткай стамляльнасцю, зніжэннем фізічнай і разумовай актыўнасці, прылівамі жару да галавы, раптоўным пачырваненнем твару і шыі. Чалавеку  ў такім стане бывае млосна. Кружыцца галава, трымціць сэрца… Парушаецца абмен рэчываў. З”яўляецца лішняя вага, а часта разам з ёю і хваробы гэтага ўзросту: атэрасклероз, цукровы дыябет, дэпрэсія, гіпертэнзія. I, вядома ж, парушаецца палавая функцыя. Пры паталагічным клімаксе мужчына можа праяўляць цікавасць да маладых дзяўчат. Яго лібіда часта таксама мае паталагічны характар.

Калі мужчына бачыць, што пасля 45 гадоў нематывавана змяніліся яго функцыі, трэба ў першую чаргу звярнуцца да ўрача-андролага. Задача доктара – дапамагчы зменшыць паталагічныя праявы клімаксу. Лячэнне звычайна прызначаецца комплекснае, рэкамендуюцца адэкватныя фізічныя нагрузкі, даюцца парады і па правільным, збалансаваным харчаванні. Некаторыя мужчыны баяцца, што ім прызначаць «хімічныя» гарманальныя прэпараты, але дарэмна, многім дастаткова наладзіць рэжым працы і адпачынку, своечасова прайсці фізіятэрапеўтычныя працэдуры ці некалькі сеансаў масажу прастаты. Існуюць дзейсныя біялагічныя дабаўкі, гамеапатычныя сродкі і г. д. Толькі ў выключных выпадках патрабуецца вызначыць узровень тэстастэрону ў крыві – пры рэзкім яго зніжэнні ўрач прызначыць лячэнне гармонамі.

На здароўе мужчыны істотна ўплывае рацыянальнае харчаванне. У час клімаксу сачыць за ім трэба асабліва ўважліва: у гэты перыяд чалавек інтэнсіўна набірае вагу. Парушаецца абмен рэчываў. А таму трэба скараціць у сваім рацыёне колькасць вугляводаў, асабліва мучнога. Ад цукру і салодкага лепей увогуле адмовіцца, абмежаваўшыся 1-2 чайнымі лыжкамі мёду ў дзень. Варта абмежаваць ужыванне і жывёльных тлушчаў, аддаючы перавагу алею. У рацыёне трэба павялічыць колькасць агародніны (толькі не бульбы!) і зяленіва, асаб-ліва сельдэрэю, пятрушкі. Неабходна больш ужываць кісламалочных прадуктаў. Есці трэба 4-6 разоў на дзень, але невялікімі порцыямі. Апошні раз – не пазней 18-19 гадзін. Як гаворыцца, як ядзім, так і на жыццё глядзім, так сябе і адчуваем.

Вельмі важна ведаць пра тыя змены, якія адбываюцца ў арганізме ў час клімаксу, каб своечасова мінімізаваць яго сімптомы (звычайна клімакс доўжыцца 2-4 гады). Трэба правесці комплекснае лячэнне. Неад”емная частка рэабілітацыі – актыўны адпачынак, пасільная фізічная нагрузка і пазбаўленне ад шкодных звычак. Потым самаадчуванне палепшыцца. Клімакс – яшчэ не старасць. Своечасовае лячэнне, здаровы ўклад жыцця дазволяць чалавеку адчуваць сябе камфортна ў любым узросце.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.