“Пастыр добры зямлі нясвіжскай”

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У аўторак у РЦКіА  прайшла прэзентацыя кнігі “Пастыр добры  зямлі нясвіжскай”, прысвечанай памяці  ганаровага грамадзяніна горада Нясвіжа, былога настаяцеля  Свята-Георгіеўскага храма, мітрафорнага протаіерэя Дзмітрыя Хмеля.

На мерапрыемства прыбылі  родныя і сябры Дзмітрыя Пятровіча, прадстаўнікі ўлады, духавенства, работнікі культуры, журналісты і іншыя, хто ведаў святара. Як зазначыў у сваім выступленні намеснік старшыні Нясвіжскага райвыканкама Аляксандр Майсеня, прэзентацыя кнігі аб Дзмітрыі Хмелю якраз і стала  першым мерапрыемствам з гадавой праграмы, запланаванай  для правя-дзення ў год  культурнай сталіцы. Гэта сімвалічна, бо памяць пра айца Дзмітрыя жыве ў сэрцах усіх несвіжан.

Галоўны бібліятэкар аддзела інфармацыі і абслугоўвання цэнтральнай раённай бібліятэкі, укладальніца кнігі  Валянціна Шчарбакова падзякавала ўсім, хто мае дачыненне да выхаду ў свет  гэтага выдання, і коратка пазнаёміла  з яго зместам.

Перад прыхільнікамі духоўнага подзвігу святара выступілі таксама журналіст  газеты “Советская  Белоруссия” Леанід Екель, дацэнт інстытута тэалогіі імя Кірыла  і Мефодзія БДУ айцец Сяргей Гардун,  дырэктар выдавецтва “Чатыры чвэрці”  Ліліяна Анцух і іншыя.

Падрабязнасці аб прэзентацыі – у бліжэйшым выпуску  тэматычнай старонкі “Вытокі”.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.