Паважаныя арганізатары, удзельнікі і госці Рэспубліканскай акцыі “Нясвіж — культурная сталіца Беларусі 2012 года”!

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Дазвольце ад імя Пасольства Рэспублікі Беларусь у Літоўскай Рэспубліцы і ад сябе асабіста шчыра павіншаваць удзельнікаў, гасцей і асабліва жыхароў Нясвіжа з нагоды гэтай цудоўнай Рэспубліканскай акцыі.

Званне культурнай сталіцы – гэта гонар і, безумоўна, вялікая адказнасць. Перш за ўсё таму, што старажытны Нясвіж на працягу стагоддзяў таксама лічыўся адным з культурных цэнтраў Еўропы. А апошнія дзесяцігоддзі паступова крочыў да гэтага звання.

Яго гісторыю фарміравалі асобы, імёны якіх і сёння працуюць на яго імідж, яго летапіс пісалі стагоддзі, пакідаючы на старонках факты і міфы, здагадкі, паданні і казкі. Упэўнены, што гістарычная спадчына Нясвіжа, яго веліч і непаўторнасць прывабяць да сябе не толькі жыхароў Беларусі, але і шмат турыстаў з замежных краін, у тым ліку і Літвы.

Ганаруся сваёй прыналежнасцю да гэтага магутнага горада, дачыненнем да рэстаўрацыі Нацыянальнага гісторыка-культурнага  музея-запаведніка “Нясвіж”. 3 пачуццём шчырай радасці адзначаю, што горад-помнік, горад-музей, горад-муза – Нясвіж – сапраўды варты такога звання.

Няхай Рэспубліканская акцыя “Культурная сталіца” і надалей займае ганаровае месца сярод мерапрыемстваў, прысвечаных захаванню і папулярызацыі нацыянальнай свядомасці.

Паважаныя арганізатары, удзельнікі і госці, прыміце сардэчныя пажаданні моцнага здароўя, натхнення, святочнага настрою і далейшых творчых поспехаў на карысць роднай Беларусі!


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.