Пра нашу малую радзіму

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Нясвіжская зямля, багатая на сваё гістарычнае мінулае, здаўна прыцягвае ўвагу навукоўцаў, гісторыкаў, пісьменнікаў. Штогод выдаецца шмат артыкулаў і кніг аб нашай малой радзіме. Галоўныя задачы краязнаўчай дзейнасці раённай бібліятэкі – накапленне і захаванне матэрыялаў аб краі, прадастаўленне найбольш поўнай і праўдзівай інфармацыі наведвальнікам.

У дадзеным аглядзе прапаную чытачам “НН” пазнаёміцца з   выданнямі аб гістарычным мінулымНясвіжа, якія ёсць у фондзе Нясвіжскай раённай бібліятэкі.

Вялікае княства Літоўскае: энцыклапедыя. У 2 т. Т.1,2/рэдкал .: Г.П. Пашкоў (гал.рэд .) і інш.; маст. З.Э. Герасімовіч. – 2-е выд. – Мінск: БелЭн, 2007.

Энцыклапедыя адлюстроўвае гісторыю і культуру шматнацыянальнай дзяржавы – Вялікага княства Літоўскага – на працягу ўсяго перыяду яе існавання. Акрамя слоўнікавай часткі, ў тамах змешчаны аглядныя артыкулы, прысвечаныя гісторыі ВКЛ, яго тэрыторыі і адміністрацыйнаму падзелу, дзяржаўнаму і палітычнаму ладу, сімволіцы, дэмаграфіі, народам і мовам, сацыяльнай структуры, сельскай гаспадарцы, рамяству, гандлю, матэрыяльным умовам жыцця, грашоваму абарачэнню, войску, царкве, асвеце, літаратуры, мастацтву, а таксама гістарыяграфіі і крыніцам гісторыі ВКЛ. Энцыклапедыя ілюстравана каляровымі і чорна-белымі здымкамі, малюнкамі, картамі. У двухтомніку «Вялікае княства Літоўскае» прыведзена шмат інфармацыі аб нашым горадзе і родзе Ра-дзівілаў.

Города, местечки и  замки Великого княжества Литовского: энциклопедия/ред.совет: Т.В. Белова. – Минск: Беларус. Энцыкл. імя П.Броўкі, 2009, – 312с.: ил.

Энцыклапедыя прадстаўляе сабой агляд населеных пунктаў, якія ўваходзілі ў склад ВКЛ. 3 яе можна даведацца пра гісторыю будавання гарадоў і фартыфікацыю гістарычнай дзяржавы. На старонках 229-232 пэўнага выдання можна знайсці звесткі аб Нясвіжы.

Мальдзіс А. Як жылі продкі ў XVIII стагоддзі: эсэ. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2009 – 479 с.

У эсэ «Як жылі нашы продкі ў XVIII стагоддзі» (2001) разглядаюцца творы мемуарнай літаратуры XVIII ст., якія ўзніклі на тэрыторыі Беларусі альбо цесна звязаныя з ёй. Аўтар дае яскравыя партрэты магнацтва, шляхты, мяшчанства, расказвае пра грамадскае і сямейнае жыццё, матэрыяльную і духоўную культуру тагачаснай Беларусі.

Аповесць «Восень пасярод вясны» (1984) заснавана на гістарычных матэрыялах і мясцовых паданнях. Падзеі адбываюцца ў  1861 г. – адразу пасля адмены прыгоннага права, у час сялянскіх хваляванняў. Пры напісанні кнігі выкарыстаны архіўныя матэрыялы з Радзівілаўскай бібліятэкі.

Библиотека Радзивиллов Несвижской ординации: каталог изданий из фонда Центр. науч. б-ки им. Якуба Коласа; сост.: А.В. Стефанович, М.М. Лис. – Минск: Беларус. навука, 2010 175 с.: ил.

Гісторыя Радзівілаў – гэта адначасова і развіццё культурна-гістарычнага працэсу, і ваенна-палітычныя саюзы, і эканамічныя сувязі, і многія іншыя аспекты жыцця як унутры Нясвіжа, так і за межамі радавога маёнтка. Фарміраванне бібліятэкі Нясвіжа мае такія ж глыбокія гістарычныя карэнні, як сам род Радзівілаў. 3 рэестра Нясвіж-скай бібліятэкі,  які  належыў  Аляксандру  Людвіку Радзівілу,   відаць,  што  агульны  аб”ём кніжнага збору налічваў больш за 700 тамоў. Дакументы Радзівілаўскай бібліятэкі маюць экслібрысы – радавыя гербы, якія з”яўляліся сімвалам дынастыі і падкрэслівалі прыналежнасць не менавіта каму з членаў сямейства, а магнацкаму роду ў цэлым.

Кніга «Библиотека Радзивиллов Несвижской ординации» змяшчае першае поўнае апісанне выданняў 15-16 стст. з кніжных збораў Няс-віжскай ардынацыі князёў Радзівілаў. Гэтыя зборы захоўваюцца ў фондзе Цэнтральнай навуковай бібліятэкі Акадэміі навук Беларусі.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.