Прадстаўніца сямейнай дынастыі

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Самы высокі сярэдні надой малака ад каровы – 6258 кг – у ЗАТ “1 Мая” атрымала летась  Раіса Антонаўна Бартова з фермы “Грыбаўшчына”. Валавы надой склаў 225,3 тоны. Абслугоўвала яна 36 галоў.

У 2012 годзе набрала групу цялушак. Раздой маладых кароў – справа як цяжкая, так і вельмі адказная.  Ад яго ў значнай ступені  залежыць прадуктыўнасць жывёлы. Таму і даверылі яе Раісе Антонаўне – як вельмі адказнай, умелай працаўніцы.

Аператарам машыннага даення яна працуе ў ЗАТ “1 Мая” з чэрвеня 1995 года. Вярнулася з сям”ёй са сталіцы жыць на сваю малую радзіму, у вёску  Салтанаўшчыну. Муж працуе ў гаспадарцы трактарыстам. Дзве дочкі цяпер – студэнткі. У сельгаспрадпрыемстве  сям”і Бартовых  вы-дзелілі кватэру, якую  яны з часам выкупілі.

Раіса Антонаўна не проста пайшла па слядах сваёй  маці, Ганны Антонаўны, а пачала  даглядаць групу  кароў, якую тая дагэтуль даіла. Жывёлаводам-пастухом працаваў і бацька, Антон Антонавіч Жукевіч. Аператарам машыннага даення кароў у той час  ужо была і сястра – Лена Антонаўна Каралецкая, якая і сёння працуе побач.

Вось такая сямейная дынастыя атрымалася. Бацькі цяпер  знаходзяцца на заслужаным адпачынку. І яны ганарацца дочкамі – іх працавітасцю, добразычлівасцю, адданасцю агульнай справе, вернасцю роднай зямлі.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.