Прафесія па душы

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Пасля заканчэння Ільянскага дзяржаўнага аграрнага каледжа Андрэй Васіляускас трапіў па размеркаванні ў СВК «Гарадзея». Некаторы час выконваў абавязкі ветурача на свінаферме “Дубрава”, а з адкрыццём рабатызаванага кароўніка на 250 галоў на МТФ «Вялікая Лысіца» стаў яго ветфельчарам. У абавязкі маладога супрацоўніка ўваходзіць лячэнне і асемяненне статка.

На маё пытанне якімі якасцямі павінен валодаць ветэрынар, Андрэй адразу адказаў:

– Цярпеннем і яшчэ раз цярпеннем. Не баяцца перапрацаваць лішнюю гадзіну – бо гэта вытворчасць, і калі ў цябе скончыўся рабочы дзень, гэта не азначае, што ён скончыўся для жывёлы. І, вядома ж, працавітасцю. Калі не ляжыць душа да працы, нічога добрага не выйдзе. Многія лічаць, што трэба любіць жывёл. На мой погляд, гэта прыходзіць з часам. Калі бачыш, што жывёле дрэнна, баліць душа. Жывая істота ўсё-такі, дапамагчы трэба. І яшчэ адна якасць – дабрыня. Жывёла – яна і ёсць жывёла. Часам можа і стукнуць, галоўнае, не нервавацца, трымаць свае эмоцыі пад кантролем і не зрабіць ёй яшчэ горш.

Сам Андрэй, ужо папрацаваўшы некаторы час у жывёлагадоўлі, не змяніў меркавання адносна сваёй спецыяльнасці і лічыць, што абраў прафесію па душы.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.