Старшыня прафкама. І не толькі…

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Кола абавязкаў лідара  грамадскага фарміравання вытворчага  цэха “Сноўскі крухмальны завод” РУП “МінскКрышталь” даволі значнае. Гэта, як вядома,  клопат пра людзей працы: матэрыяльнае  заахвочванне  юбіляраў, віншавальныя паштоўкі, падарункі да святаў, арганізацыя паездак на канцэрты  і многае іншае. З гэтым 14 гадоў паспяхова спраўляецца Таццяна Мікалаеўна Рамашчанка (на здымку). Яе паважаюць у калектыве як уважлівага і чулага чалавека.

Асноўнае ж  месца работы – склад гатовай прадукцыі, дзе патрэбна наводзіць парадак, трымаць  усё пад кантролем, выконваць правілы захавання тавара-матэрыяльных каштоўнасцей, правільна іх прыняць, аформіць і выдаць. За два дзясяткі гадоў працы на  Сноўскім крухмальным Т.М. Рамашчанка не мела нараканняў, а толькі  падзякі, прэміі, граматы ад  РУП “МінскКрышталь”,  Няс-віжскага райвыканкама.

Прадукцыя прадпрыемства карыстаецца попытам. Крухмал, напрыклад, экспартуецца  ў Расію і Украіну. А ў цэлым за мінулы год выпушчана яго 1553 тоны, 100 тон кукурузнай крупы сага, што значна  больш намечанага. Дарэчы,  апошні від круп – адзіная  вытворчасць у Беларусі гэтага карыснага дыетычнага  прадукту. Пакупнікам вядомы і сноўскія  пласцінчатыя чыпсы. Рэнтабельнасць вытворчасці прадпрыемства склала летась 44 працэнты. І ва ўсім гэтым ёсць частка працы Таццяны Мікалаеўны.

А яшчэ гэта прывабная жанчына  – любячая жонка, ласкавая і  добрая маці і бабуля траіх унукаў. Старэйшая дачка Таццяны  Мікалаеўны, Святлана, служыць у  Пінску, старшы лейтэнант пагранічнай службы, завочна вучыцца ў Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь. Малодшая, Ліда, працуе  ў Нясвіжскім фізкультурна-аздараўленчым комплексе.

Быць прыкладам і ў сям”і, і на вытворчасці – такое жыццёвае крэда Т.М. Рамашчанкі.

Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.