Стартавала рэспубліканская акцыя

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Упершыню на Міншчыне стартавала рэспубліканская акцыя «Культурная сталіца Беларусі 2012 года». Услед за Полацкам і Гомелем гэты статус нададзены аднаму са старажытных гарадоў Мінскай вобласці – Нясвіжу. Гістарычныя гарады Беларусі з”яўляюцца асноўнымі захавальнікамі культурнай спадчыны – менавіта тут знаходзяцца ўнікальныя помнікі гісторыі і культуры, каштоўныя музейныя і архіўныя экспанаты.

Нягледзячы на шматлікія страты, якія панесла нясвіж-ская зямля на розных этапах гістарычнага развіцця, у горадзе захавалася шмат архітэктурных і гістарычных помнікаў, створаных на працягу многіх стагоддзяў. Сярод найбольш значных – Нясвіжскі палац Радзівілаў і фарны касцёл Божага Цела, Слуцкая брама і Гарадская ратуша, помнікі XVI стагоддзя, паркавы комплекс «Альба» і Дом рамесніка, створаныя ў XVII -XVIII стагоддзях, будынкі кляштароў і цэркваў. Дзякуючы клопату дзяржавы аб захаванасці нашай спадчыны, мэтанакіраванай дзейнасці рэспубліканскіх і мясцовых органаў улады, на працягу апошніх дзвюх дзесяцігоддзяў за кошт бюджэту праведзена значная работа па рэстаўрацыі гісторыка-культурных каштоўнасцей.

I сёння старажытны горад Нясвіж па сутнасці з”яўляецца нацыянальным цэнтрам гісторыі, духоўнасці і культуры. 3 1996 года тут праводзіцца свята мастацтваў «Музы Нясвіжа», у якім прымаюць удзел Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі, прафесара М.Я. Фінберга, лепшыя прафесійныя калектывы і выканаўцы Беларусі. Тысячы жыхароў Нясвіжскага раёна за гэтыя гады пазнаёміліся з шэдэўрамі беларускай, рускай і заходнееўрапейскай музыкі, зносінамі з высокім мастацтвам узбагацілі свой духоўны свет. Выступленні вядомых дзеячаў мастацтва на музычных асамблеях сталі сапраўднымі майстар-класамі для маладых прыхільнікаў музыкі.

Своеасаблівым цэнтрам духоўнасці з”яўляецца цэнтральная бібліятэка, новы будынак якой уведзены ў строй у 2008 годзе. Пашырае сваю геаграфію конкурс-пленэр мастакоў імя Міхаіла Сеўрука, таленавітага майстра, які доўгі час працаваў у Нясвіжы. Новая экспазіцыя створана ў Нясвіжскім краязнаўчым музеі. Яскравыя падзеі ладзяцца ў сферы народнага і традыцыйнага мастацтва.

Урачыстасці з нагоды свята пачаліся ў Гарадской ратушы, дзе сабраліся ганаровыя госці і асноўныя дзеючыя асобы: старшыня Мінскага аблвыканкама, міністры культуры, спорту і турызму, першы намеснік міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь, кіраўніцтва раёна, прадстаўнікі дыпламатычнага корпусу, ганаровыя грамадзяне Нясвіжа, дзеячы культуры і мастацтва нашай дзяржавы і замежжа.

Па словах міністра культуры Паўла Латушкі, на працягу 2012 года ў Нясвіжы выступяць прафесійныя артысты акадэмічнага і эстраднага накірунку, адбудуцца тэатральныя пастаноўкі і фестывалі народнай творчасці, мастацкія пленэры і музейныя выставы, навуковыя канферэнцыі і іншыя культуралагічныя акцыі.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.