Свята лепшых працаўнікоў

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Старшыня райвыканкама Іван Крупко ўручае пераходны сцяг  і ганаровую грамату нясвіжскага раённага выканаўчага камітэта старшыні праўлення СВК «Агракамбінат Сноў» Мікалаю Радаману за дасягненне сельгаспрадпрыемствам  найвышэйшых вытворчых паказчыкаў у  2011 годзе

У пятніцу ў РЦКіА сваё працоўнае свята адзначылі лепшыя  прадстаўнікі ўсіх галін  народнай гаспадаркі Нясвіжчыны, якія сабраліся на раённы злёт перадавікоў.

Атмасфера свята адчувалася ўжо на падыходзе да будынка:  дзяўчаты ў нацыянальных  строях  сустракалі  хлебам-соллю дэлегацыі гасцей, а музыка народнага ансамбля  народнай музыкі і песні  “Зараніца” Нясвіжскай дзіцячай школы мастацтваў, што гучала  ў фае цэнтра, дадавала добрага настрою ўсім удзельнікам урачыстасці.

Шмат хто з цікавасцю агледзеў і выставы, разгорнутыя ў гонар свята ў фае РЦКіА. На першым паверсе  свае вырабы прадставілі майстры  народнай творчасці ўстаноў культуры і адукацыі, на другім можна было  пазнаёміцца з узорамі  прадукцыі  ААТ “Гарадзейскі цукровы камбінат”, перапрацоўчай галіны СВК “Агракамбінат Сноў”,  Нясвіжскага філіяла ААТ “Клецкая крыначка”, “Нясвіжскага хлебазавода”, мясаперапрацоўчага цэха ААТ “Новае жыццё” і іншых. Многія прадпрыемствы прадставілі свае навінкі. Так, у гара-дзейскіх цукравараў гэта была цукровая пудра ў новых зручных упакоўках і розныя віды канфіцюра, у мясаперапрацоўшчыкаў  “Новага жыцця” – варана-вэнджаны “кумпячок еўрапейскі” і сыра-вэнджаны “кавалачак хутарскі”. Увогуле, усе пастараліся, каб выставы іх прадукцыі былі і змястоўнымі, і прыгожа аформленымі.

(Заканчэнне – у наступным нумары «НН».)

Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.