Свята лепшых працаўнікоў

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

(Заканчэнне. Пачатак у № 29 ад 15 лютага.)

У пятніцу ў РЦКіА сваё працоўнае свята адзначылі лепшыя  прадстаўнікі ўсіх галін  народнай гаспадаркі Нясвіжчыны, якія сабраліся на раённы злёт перадавікоў.

Раздзяліць з несвіжанамі свята  лепшых працаўнікоў  прыбылі старшыня Нясвіжскага райвыканкама Іван Крупко, начальнік галоўнага ўпраўлення  арганізацыйна-кадравай  работы Мінаблвыканкама Уладзімір Гурыновіч, першы намеснік старшыні камітэта па сель-скай гаспадарцы і харчаванні Мінаблвыканкама Васіль Раманаў, намеснік старшыні Мінскага абласнога камітэта  Беларускага прафсаюза  работнікаў АПК Пётр Акунеў, старшыня Нясвіжскага райсавета дэпутатаў Валерый Лазюк, дырэктар ААТ “Гарадзейскі цукро-вы  камбінат”, член Савета  Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Міхаіл Крыштаповіч, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі  Беларусь Алена Новік, старшыня  Мінскага абкама  Камуністычнай партыі Беларусі, старшыня  каардынацыйнага Савета грамадскіх аб”яднанняў  Мінскай вобласці Марыя Худая,  старшыня праўлення СВК “Агракамбінат Сноў”, дэпутат  Мінскага абласнога Савета дэпутатаў  Мікалай Радаман, дырэктар філіяла  “Нясвіжскі хлебазавод” РУП “Барысаўхлебпрам”, дэпутат Мінскага  абласнога Савета дэпутатаў Алена Краўчэня, благачынны  Нясвіжскай  царкоўнай акругі, настаяцель храма Узнясення Гасподня протаіерэй Аляксандр Данчанка, пробашч парафіі Божага Цела ў Нясвіжы ксёндз-дэкан Пётр Шарко, а таксама дэлегацыі Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці, Горацкага раёна Магілёўскай вобласці, Першамайскага раёна г. Мінска, Уздзен-скага, Стаўбцоўскага, Клецкага, Капыльскага раёнаў Мінскай вобласці.

Госці разам з гаспадарамі свята сабраліся ў зале РЦКіА, дзе непасрэдна і былі падведзены вынікі года. А ён сапраўды паказаў, што Нясвіжчына развіваецца, крочыць у нагу з часам і атрымлівае новыя рысы, якія ўдала  дапаўняюць яе непаўторнае  аблічча. Як адзначыў у сваім  святочным  выступленні старшыня Нясвіжскага райвыканкама Іван Крупко, у мінулым годзе большасць прамысловых прадпрыемстваў раёна  працавала рытмічна і стабільна, прыбытак  ад рэалізацыі тавараў, прадукцыі, работ, паслуг узрос у параўнанні  з 2010 годам больш  чым у 2 разы, а рэнтабельнасць  рэалізаванай прадукцыі ў цэлым  па раёне склала            19 %, што на 5,6 % вышэй, чым у папярэднім годзе.

Расце эфектыўнасць працы, асвойваюцца новыя  рынкі збыту. У гэтым плане  кіраўнік раёна   ў першую чаргу адзначыў такія прадпрыемствы, як ААТ “Гарадзейскі цукровы камбінат”, ТАА “Корсак-ВВ”, “Флексасэрвіс”, “Вуддарсэкспарт”, “Еўратарэкс”, “Нясвіжскі льнозавод”, “Фармлэнд” і многія іншыя. Іван Крупко таксама асобна спыніўся на выніках работы сельскагаспадарчай галіны  раёна, тэмп росту валавой прадукцыі якой склаў  110,3 %, адзначыў добрую работу працоўных калектываў будаўнічых,  транспартных, дарожных арганізацый, а таксама работнікаў сувязі, гандлю, газа- і электразабеспячэння, сацыяльнай сферы.

У завяршэнне свайго выступлення  старшыня райвыканкама  яшчэ раз нагадаў, што статус “Культурнай сталіцы”, якую нядаўна атрымаў Нясвіж, ускладае на яго жыхароў  асаблівую адказнасць.

Прыемна адзначыць,  што працоўны поспех Нясвіжчыны ацэнены кіраўніцтвам вобласці. Аб гэтым гаварыў  у сваім  прывітальным слове  начальнік галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай  работы Мінскага     абласнога выканаўчага камітэта  Уладзімір Гурыновіч. Ён жа ўручыў ганаровыя граматы аблвыканкама швачцы КУП “Нясвіжская швейная фабрыка” Алене Тартоўскай,  сацыяльнаму работніку аддзялення  сацыяльнай дапамогі  на даму ДУ “Нясвіжскі раённы  тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва” Яўгеніі Новік, настаўніцы рускай мовы і літаратуры  ДУА “Нясвіжская гімназія” Іне Хаванскай.

Свае віншаванні прысутным  у зале адрасаваў таксама  першы намеснік старшыні камітэта па  сельскай гаспадарцы і харчаванні Мінаблвыканкама Васіль Раманаў. Ён узнагародзіў Ганаровай граматай свайго ўпраўлення тракта- рыста-машыніста ЗАТ “1 Мая” Уладзіміра Шкоду, вадзіцеля ААТ  “Юшавічы” Канстанціна Падамацьку, галоўнага тэхнолага  мясаперапрацоўчага  цэха ААТ “Новае жыццё” Антаніну Высоцкую, вадзіцеля  ААТ “Грыцкевічы” Міхаіла Зайца, аператара па вырошчванні буйной рагатай жывёлы комплекса “Студзёнкі” СВК “Гарадзея” Жанну Абрагімовіч.

Ганаровыя граматы Мінскага  абласнога камітэта прафсаюза работнікаў АПК атрымалі  з рук намесніка старшыні  гэтага камітэта Пятра Акунева трактарыст-машыніст ААТ “Лань-Нясвіж” Генадзь Карпач, аператар машыннага  даення ЗАТ “1 Мая” Наталля  Сцепановіч, маляр-тынкоўшчык будаўнічай брыгады СВК “Агракамбінат Сноў” Ігар Карповіч.

Адбылося таксама ўзнагароджванне  лепшых калектываў  і працаўнікоў па выніках  спаборніцтва за 2011 год. 19 чалавек атрымалі ганаровыя граматы райвыканкама, 31 – была аб”яўлена Падзяка старшыні райвыканкама, 29-і былі ўручаны падзячныя пісьмы.

Не забытыя былі і спартсмены-аматары. Так, па выніках  раённых  круглагадзічных спартакіяд дыпломам і памятным  прызам аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама за 1 месца  сярод калектываў  фізічнай культуры  было ўзнагароджана  ААТ “17 верасня”. За 2-е і 3-е –   ААТ “Гарадзейскі цукровы камбінат” і СВК “Агракамбінат Сноў”.

Сярод навучальных устаноў  горада Нясвіжа  першым стаў Нясвіжскі дзяржаўны каледж імя Якуба Коласа, на другім месцы – Нясвіжская   гімназія, на трэцім – СШ № 3 г. Нясвіжа.

У спартакіядзе сярод пасялковага і сельвыканкамаў  першае месца ў Гарадзейскага пасялковага  выканкама, другое  – у Сноўскага, трэцяе – у Ланскага сельвыканкама.

Добрага настрою ўдзельнікам свята дадалі віншавальныя выступленні  ганаровых гасцей і дэлегацый, што прыбылі на злёт.

Урачыстае  мерапрыемства выдатна ўпрыгожылі  выступленні лепшых калектываў і салістаў раёна.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.