У лідарах — браты

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Калектыў філіяла “Нясвіжскі” ААТ  “Старобінскі ТБЗ” дэлегаваў на сённяшні  раённы злёт  перадавікоў братоў Жураўскіх. Аляксандр Іванавіч  – газаэлектразваршчык. Анатоль Іванавіч – старшы майстар брыкетнага  цэха. Працуюць яны  тут даўно, карыстаюцца павагай таварышаў і лічаць сваю работу вельмі патрэбнай людзям, бо яна прыносіць  у дамы цяпло і ўтульнасць. Крыніца гэтага цяпла – брыкет. Летась калектыў выдаў яго “на гара” на 6 мільярдаў 441 мільён рублёў. Пры плане  28000 тон выпушчана 30826 тон. Рэалізавалі яго спажыўцам Нясвіжчыны, а таксама Капыльскага, Дзяржынскага, Уздзенскага, Бабруйскага, Кіраўскага, Асіповіцкага раёнаў – усяго адпраўляюць у дзесяць рэгіёнаў. 2300 тон брыкету адпраўлена на  экспарт – у Швецыю.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.