УРАЧЫСТАСЦІ З НАГОДЫ

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Сёння, 27 студзеня, у Нясвіжы праходзіць урачыстае адкрыццё рэспубліканскай акцыі “Культурная сталіца Беларусі 2012 года”.

У гарадской Ратушы, з удзелам міністра культуры Рэспублікі Беларусь П.П. Латушкі, старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Б.В. Батуры і старшыні Нясвіжскага раённага выканаўчага камітэта І.І. Крупко, адбудзецца падпісанне праграмы культурных падзей года. У Ратушы таксама пройдзе ўрачыстае ўручэнне Нясвіжу сертыфіката і сімвала “Культурная сталіца Беларусі 2012 года”.

У Нясвіжскім гісторыка-краязнаўчым музеі, у 17.30, наведвальнікаў чакае музейнае свята “Гістарычная вандроўка”.

Раённы Цэнтр культуры і адпачынку прапануе гледачам шэраг мерапрыемстваў, якія пачнуцца ў 18.30: фотавыстава “Легенды Нясвіжа” мастака-педагога, члена Міжнароднай гільдыі жывапісцаў, старшага выкладчыка эстэтычнага выхавання Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка В.М. Данілава; кніжная выстава з фондаў Няс-віжскай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы “Вялікая гісторыя маленькай сталіцы”; электронная прэзентацыя здымкаў нясвіжскіх фотамастакоў “Нясвіж – водгук часоў”; а таксама святочны канцэрт “Пры-вітанне, славуты Нясвіж!” з удзелам Беларускага дзяржаўнага заслужанага харэаграфічнага ансамбля “Харошкі”, вакальнай групы “Камерата” Белдзярж-філармоніі, заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь ансамбля старадаўняй беларускай музыкі «Пастараль» Дзяржынскай ДШМ, вакальнай групы «Чысты голас» Белдзяржфілармоніі, заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь тэатра імя Уршулі Радзівіл і народнага вакальнага ансамбля “Млечны шлях” Нясвіжскага РЦКіА, саліста канцэртнага аркестра Беларусі Дзмітрыя Качароўскага.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.