Юшавіцкія 8-тысячніцы

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Паступова нарошчваюць  вытворчасць малака жывёлаводы  ААТ “Юшавічы”. Летась яго надаілі  амаль 6110 тон – прырост да ўзроўню  2010 года склаў 3,7 %. Сярэдняя прадуктыўнасць  адной каровы дасягнула  7039 кілаграмаў, што на 90 кілаграмаў  больш, чым было ў 2010 годзе.

У сельгаспрадпрыемстве  – тры даяркі-васьмітысячніцы. Мая Чаславаўна Суднік з МТФ “Затур”я” пацвердзіла  сваё папярэдняе дасягненне і нават пераўзышла  яго – у 2010 годзе атрымала па 8016 кг малака ад каровы, летась – па 8073 кг, а валавы  надой склаў у яе групе 284,9 тоны. У шэраг васьмітысячніц выйшла  і Наталля  Генадзьеўна Дзенісевіч  з МТФ “Юшавічы”. На яе рахунку 301 тона малака –  8048 кг на карову. Самы высокі надой  – 307,9 тоны, па 8128 кг на  карову – у Валянціны Іванаўны Сліжэўскай з МТФ “Юшавічы”. Дарэчы, як расказалі нам  у сельгаспрадпрыемстве, у Валянціны Іванаўны ёсць памочнік – на ферму часта прыходзіць  яе сын Кірыл,  вучань мясцовай школы.

Прыемна, што жанчына – не толькі старанная працаўніца, але і добрая маці, якая выхоўвае ў дзіцяці павагу да сваёй справы.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.