З усёй адказнасцю

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Пасля заканчэння ў 2003 годзе  Слуцкага прафесійна-тэхнічнага каледжа  па спецыяльнасці  “Майстар малочнай,  сыраробнай і маслянай вытворчасці” прыйшоў працаваць у Нясвіжскі філіял  ААТ “Клецкая крыначка” Аляксей Фёдаравіч Славашэвіч (на здымку).

Пазнаёміўшыся  з работай  прадпрыемства і  прымяніўшы свае веды на  практыцы, юнак не стаў спыняцца  на дасягнутым – вырашыў  пашырыць свой  кругагляд, павысіць узровень адукацыі. Для  гэтага паступіў у Беларускі  дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт  на факультэт аховы навакольнага асяроддзя, дзе і  атрымаў спецыяльнасць інжынера-хіміка і эколага.

Зараз ён выконвае  абавязкі майстра цэха  цэльнага  згушчанага малака з цукрам. З усёй адказнасцю сочыць за  тэхналагічным працэсам выпуску і пастаўкі спажыўцам гэтай папулярнай  салодкай прадукцыі.

Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.