З верай у поспех

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добра вядомы несвіжанам магазін і кафэ прыватнага  гандлёвага ўнітарнага прадпрыемства “Нота Мі”, што на 4-ым завулку Кірава ў Нясвіжы.

Як расказала яго  гаспадыня Тамара Міхайлаўна Шчэрбач (на здымку 2),  прадпрыемства ўжо мае сваю гісторыю. Пачыналася ўсё ў 90-я гады, калі ў нашай краіне з”явілася паняцце “індывідуальны прадпрымальнік”. Як ІП Тамара Міхайлаўна і яе муж Міхаіл Вікенцьевіч  працавалі да 2006 года, калі  і было створана сённяшняе  гандлёвае прадпрыемства. Зараз у  калектыве ПГУП “Нота Мі” – 15 чалавек, і, акрамя   аб”ектаў у Нясвіжы, у яго ўваходзяць магазін і цырульня ў вёсцы Лань.

Што тычыцца  крамы ў райцэнтры, то яна размясцілася ў раёне, жыхарам якога было  даволі  далёка дабірацца да іншых гандлёвых кропак. Разам з яшчэ адным прыватным магазінам, “Нота Мі” абслугоўвае насельнікаў вуліц Чэхава, Дзекабрыстаў, Машэрава, Будаўнікоў, Гогаля,  некалькіх завулкаў Кірава і іншых.

Пакупнікам прапануецца тут усё, што неабходна кожны і амаль што кожны  дзень: малочныя, хлебабулачныя, каўбасныя, кандытарскія і іншыя вырабы, тавары бытавой хіміі, без якіх не абыходзіцца ні адна сям”я  – усё гэта можна  знайсці ў прасторнай, з густам  аформленай  гандлёвай зале магазіна (на здымку 1) у любы зручны час, бо працуе ён  без выхадных з васьмі раніцы да дзевяці вечара.

Хутка набыло папулярнасць і кафэ, якое адкрылася адносна  нядаўна – у маі 2010 года.  Яно працуе па спецзаказах – вяселлі, юбілеі і г.д.  былі распісаны тут на паўгода наперад яшчэ пад Новы год.

На пытанне ж, якімі якасцямі трэба  валодаць, каб паспяхова  адкрыць  сваю справу, Тамара  Міхайлаўна адказала, што гэта, у першую чаргу, цярпенне.

Яно вельмі патрэбна, асабліва на  першым часе, пакуль усё не адла-дзіцца, як след. Другі важны момант – гэта  падтрымка блізкіх і  калектыву. Тут, як адзначыла мая  суразмоўца, была і застаецца  незамянімай  дапамога мужа, Міхаіла  Вікенцьевіча, а таксама разуменне  людзей, якія з табой, як кажуць, у адной лодцы. І гэта не проста прыгожыя словы.  Цякучасць кадраў у калектыве “Нота Мі” вельмі  нізкая, ёсць прадаўцы, якія працуюць  тут  яшчэ з часоў ІП – з самага пачатку справы.

Немалаважна і тое, што гаспадыня і ініцыятар  усяго гэтага  мае  гандлёвую адукацыю і не ўяўляе  сябе ў іншай ролі.

Усё вышэйпералічанае, вядома ж, важна, але  самае галоўнае – верыць у поспех, як бы  цяжка  ні было, і тады ўсё атрымаецца.

Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.