Зразумець і падтрымаць

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Калі глядзіш па тэлевізары, як інваліды розных груп  удзельнічаюць у спартыўных  і культурных мерапрыемствах, працуюць – міжволі  ганарышся гэтымі людзьмі. І прыемна, што яны жывуць  як роўныя з усімі, што і павінна быць у  цывілізаваным грамадстве. А яно пад кіраўніцтвам  дзяржаўных структур  стварае аб”яднанні, якія дапамагаюць людзям з абмежаванымі магчымасцямі жыць паўнацэнна. Свой уклад у гэту важную справу ўносіць і Нясвіжская раённая  грамадская арганізацыя “Беларускае таварыства інвалідаў”, аб чым і расказала ў справаздачным дакладзе яго старшыня Г.А. Галабурда на чарговай канферэнцыі. На Нясвіжчыне пражываюць  2817 інвалідаў, а ў раённым таварыстве налічваецца 1110 чалавек, сярод якіх 78 – першай групы, 765  – другой, 267 – трэцяй.  Цікавыя і такія факты: 1 чалавек – 1910 года нараджэння, 80 чалавек – 1911-1920 гадоў нараджэння, 366 – 1921-1930 гг.н. Маладых інвалідаў  – 3 чалавекі. Сярод людзей з абмежаванымі  магчымасцямі ёсць ляжачыя, калясачнікі. Усе яны маюць патрэбу ў дапамозе, адносінах, увазе, чым і займаецца раённае таварыства інвалідаў:  садзейнічае ў набыцці спецыяльнага абсталявання, адзення, наведвае дома.

За 2011 год інвалідам аказана матэрыяльная дапамога ў суме 3  мільёны 385 тысяч рублёў, а за справаздачныя  пяць гадоў – 13 мільёнаў 280 тысяч. Больш за 20 чалавек  маюць бясплатную падпіску на рэспубліканскую газету “Разам”. Вядома, не ўсім можна  дапамагчы, бо фінансавыя  сродкі таварыства абмежаваныя, даводзіцца звяртацца да спонсараў. Падтрымлівае нашых інвалідаў  і ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, мясцовы бюджэт.

У раёне дзейнічае 14 пярвічных  арганізацый, якія дапамагаюць  канкрэтным інвалідам, у першую чаргу, у вырашэнні бытавых праблем. Станоўча можна ацаніць работу  “пярвічкі”  Гарадзейскага сельвыканкама, якую ўзначальвае Я.К. Касмовіч.

Не застаюцца ў баку  ад клопатаў  і праблем інвалідаў ААТ “Лань-Нясвіж”, “17 верасня”, “Новае жыццё”, Ліпскі сельвыканкам  і іншыя. А вось ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс”  мае запазычанасць  па членскіх узносах, а без іх, як вядома, не  акажаш матэрыяльнай дапамогі тым, хто мае ў ёй патрэбу.

Разумець і падтрымліваць інвалідаў добрым словам і справай – такая задача актывістаў раённага таварыства, і з ёю паспяхова спраўляюцца Г.А. Халецкі, Г.І. Ярмалінская, Б.М. Вятлугін, М.У. Сарычаў, Г.А. Бянькоўская, К.М. Губская, Ф.А. Стадуб, Н.М. Чыжэўская і, ў свой час, А.М. Лук”янава, Н.М. Арсеньева.

Важным у рабоце таварыства з”яўляецца  арганізацыя розных формаў адпачынку, сярод якіх – шматлікія экскурсіі, конкурсы, удзел у мастацкай самадзейнасці, тэматычныя вечары, спартландыі, паездкі ў Лаўрышчанскі мужчынскі і Елісавецінскі  жаночы манастыры, Сынкавіцкую  царкву, Жыровіцкі Свята-Успенскі манастыр, у Цэнтральны батанічны сад, Нацыянальны акадэмічны Вялікі  тэатр оперы і балета.  Транспартам для паездак дапамагаюць  аддзелы фізкультуры, спорту і турызму і адукацыі райвыканкама. Актыўна садзейнічае  ў арганізацыі вольнага часу Нясвіжскі раённы тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

Члены раённага таварыства інвалідаў з ахвотай спяваюць у хоры. За 2 гады  выступілі з 22  канцэртамі. Мужчынская група  пабывала на “Славянскім базары  ў Віцебску” і міжнародным фестывалі ў Гродна, адкуль прывезлі дыпломы.

Дакладчык агучыла і задачы, якія неабходна вырашаць. Ёсць факты, калі інваліды  мелі патрэбу ў працы, але яе  не задаволілі. Трэба часцей бываць дома ў тых  інвалідаў, якім патрэбна дапамога.

На пятай раённай справаздачна-выбарнай канферэнцыі  ГА “БелТІ” прысутнічалі і выступілі  намеснік старшыні райвыканкама  А.І. Майсеня, старшыня  цэнтральнага праўлення  грамадскага аб”яднання “Беларускае таварыства інвалідаў” У.П. Патапенка, члены  праўлення раённага таварыства Б.М. Вятлугін, К.М. Губская, М.У. Сарычаў, Я.К. Касмовіч. Яны ацанілі работу таварыства станоўча, акцэнтавалі ўвагу і на праблемах.

Старшынёй раённага таварыства  зноў абрана Г.А. Галабурда, якая 18 гадоў  аддала гэтай рабоце. Галіна Антонаўна атрымала  Па-дзячнае пісьмо старшыні Нясвіжскага райвыканкама І.І. Крупко і Ганаровую грамату цэнтральнага праўлення  ГА “Беларускае таварыства інвалідаў”. Група актывістаў  раённай арганізацыі  таксама атрымала падзячныя пісьмы  старшыні райвыканкама, а  Я.К. Касмовіч і Б.М. Вятлугін – адзначаны цэнтральным праўленнем ГА “БелТІ”.

У заключэнне перад прысутнымі  выступіў з канцэртам хор ветэранаў працы, амаль усе ўдзельнікі  якога з”яўляюцца членамі раённага таварыства інвалідаў.

Фота Барыса ВЯТЛУГІНА


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.