Беларуская казка па кітайскай тэхналогіі

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У старадаўняй нясвіжскай Ратушы  ў панядзелак прайшлі першыя  паказы тэатра ценяў, незвычайнага  мастацтва тысячагадовай даўнасці. Гэты від  тэатральнага відовішча  нарадзіўся некалі ў Кітаі. Як распавядае легенда, тэатр ценяў  прыдумалі  прыдворныя кітайскага  імператара, каб суцешыць  яго пасля смерці любімай жонкі. Уладар так гараваў, што  не звяртаў ні на што ўвагі і закінуў  дзяржаўныя справы, але пасля незвычайных спектакляў прыйшоў у сябе і знайшоў сілы вярнуцца да сваіх абавязкаў.

Асаблівасць тэатра ценяў у тым, што ў ім  сюжэт раскрываецца  пры дапамозе  дынамічных кадраў-карцін, спраецыраваных на экране  плоскімі фігуркамі (з кардону, скуры або каляровых  плёнак), якімі артысты кіруюць  з дапамогай  палачак ці нітак. Лялькі асвятляюцца ззаду, і на экране з”яўляецца чорна-белая ці каляровая выява. Тэатр ценяў  пашыраны ў народаў Азіі і Бліжняга Усходу, у спектаклях  характэрны зварот да эпасу,  фальклору, традыцыйнае захаванне  сюжэтаў. Апошнім часам  гэты від  тэатральнага відовішча стаў  папулярным у Заходняй Еўропе, асабліва  ў Германіі. І вось упершыню  тэатр ценяў з”явіўся і ў Нясвіжы.

Прыстасаванне для яго вырабілі  сваімі сіламі супрацоўнікі  Нацыянальнага  гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Нясвіж”, а падрыхтавалі  пастаноўку і паказалі яе  гледачам старшы навуковы супрацоўнік  Вячаслаў Мазалеўскі і экскурсавод  Віялета Тварагаль.  Беларускай казкай па кітайскай  тэхналогіі стала п”еса  Генадзя Аўласенкі  “Снегавік і Вясна”. Добрая і, у той жа час,  павучальная казка аб сяброўстве і варожасці, смеласці і баязлівасці  прыйшлася да спадобы  юным гледачам, якія час ад часу суправаджалі рэплікі  герояў дружным смехам.

Дарэчы, у дзень у Ратушы праходзіць 5-6 пастановак, і паглядзець іх можа нямала маленькіх гледачоў. Апошнія паказы пройдуць 26 і 27 сакавіка. Не прапусціце!

Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.