Чвэрць стагоддзя і цэлае жыццё

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

На першым радзе: ветэраны Вялікай Айчыннай вайны  Г.А. Халецкі, Г.Р. Галдзецкі, М.І. Цюрын, Р.А. Куцэра,  І.В. Шут, Р.С. Гарачкоўскі

У лютым бягучага года Нясвіжскі Савет ветэранаў вайны і працы адзначыў свой юбілей – 25 гадоў з дня ўтварэння. На мінулым тыдні ў былым ДК «Камунальнік» на святочным пленуме, прысвечаным гэтай падзеі, сабраліся ветэраны нашага горада і раёна, старшыні «пярвічак» раённай ветэранскай арганізацыі, прадстаўнікі мясцовай улады.

Адкрыў урачыстае мерапрыемства старшыня  раённай арганізацыі ветэранаў Генадзь Пашкоўскі. У сваім выступленні ён распавёў пра гісторыю ўтварэння дадзенай арганізацыі, асвятліў асноўныя напрамкі яе дзейнасці, надаў асаблівую ўвагу актывістам-ветэранам, якія ўнеслі значны ўклад у станаўленне Савета ветэранаў. Ён адзначыў, што шмат у чым дзякуючы ветэранам, іх актыўнай жыццёвай пазіцыі, у краіне ўдалося перажыць самыя складаныя перыяды пераўтварэнняў. Ветэраны заўсёды імкнуліся захаваць важныя для нашага народа і дзяржавы гістарычныя каштоўнасці.

Высокую ацэнку дзейнасці раённай ветэранскай арганізацыі даў і намеснік старшыні Нясвіжскага райвыканкама Аляксандр Майсеня. Ён падкрэсліў, што за 25 гадоў ветэранская арганізацыя сфарміравалася ў адно з самых масавых грамадскіх аб”яднанняў, якое стаіць на варце інтарэсаў людзей старэйшага пакалення і робіць усё магчымае, каб ветэраны не адчувалі сябе разрозненымі і забытымі. У яе склад уваходзіць 27 «пярвічак», якія аб”ядноўваюць больш чым восем тысяч чалавек пенсійнага ўзросту, за плячыма якіх неацэнны жыццёвы вопыт, сумленнае служэнне Айчыне ў мірных і ратных справах.

Аляксандр Іванавіч падзякаваў ветэранам за актыўную жыццёвую пазіцыю, за ўдзел у грамадскім жыцці Нясвіжчыны, за вялікі ўклад у патрыятычнае выхаванне маладых несвіжан і ўручыў падзячныя пісьмы старшыні Нясвіжскага райвыканкама дзесяці актывістам ветэранскага руху.

Фотография 2

Намеснік старшыні райвыканкама А.І. Майсеня ўручае падзячнае пісьмо  старшыні пярвічнай  ветэранскай арганізацыі  УП “Нясвіжская ЖКГ” Я.М. Ратнікавай

Словы віншаванняў і добрых пажаданняў прагучалі таксама ад старшыні Нясвіжскага аддзялення рэспубліканскай ветэранскай арганізацыі “Гонар” Уладзіміра Якімахі, першага сакратара Нясвіжскага РК ГА «БРСМ» Вольгі Сільвановіч і галоўнага спецыяліста Нясвіжскага райваенкамата Марыны Субоцінай.

Яскравым, непаўторным падарункам да юбілею арганізацыі стала выступленне  хору ветэранаў “Аптыміст” пад кіраўніцтвам Ірыны Латушкі. Выдатныя песенныя нумары ў спалучэнні з трапнымі гумарэскамі пакінулі ў прысутных незабыўныя ўражанні.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.