Экспрэс-інфармацыя

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Па стане на 29 сакавіка 2012 г.  у сельгаспрадпрыемствах раёна падкормлена калійнымі ўдабрэннямі 3139 га шматгадовых траў, 4884 га – сенажацяў і пашы.

* * *

Азімыя  збожжавыя атрымалі  падкормку азотам на плошчы  7439 га, у тым ліку за апошні  дзень – 1503 га, з іх 300 – у ААТ “Новае жыццё”, 258 – у СВК “Агракамбінат Сноў”. Гэту работу завяршылі ААТ “Новае жыццё” (на 1050 га) і ДП “ЭБ “Свеклавічная” (на 708 га).

* * *

Азімы рапс атрымаў азот на 647 га. Закончылі яго падкормку “Агракам-бінат Сноў”, “Лань-Нясвіж”, “1 Мая”, “Свеклавічная”.

* * *

Пад яравую сяўбу, уключаючы з восені, мінеральныя ўдабрэнні ўнесены на 10190 га (38,92 %). У ААТ “Новае жыццё” –  89,75%, у “Нясвіжскім райаграсэрвісе” – 85,4 %, “17 верасня” – 83,76 %, у доследнай станцыі па цукровых бураках – 92,23 %.

* * *

Вільгаць закрыта на 3028 га плошчы яравога кліна, у т.л. на 568 га – у ЗАТ “1 Мая”, на 554 га – у  “Новым жыцці”, на 550 га – у СВК “Гарадзея”.

* * *

На ворыве глебы працуюць  механізатары ААТ “Нясвіжскія  Астроўкі”, СВК “Гарадзея”, ЗАТ “Росіч”.

* * *

Перабрана 615 т насеннай бульбы, у тым ліку 300 т – у “Снове”, 250 – у “Росічы”.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.