Каб тэхніка працавала бездакорна

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Разгарнулі вясновыя палявыя работы  механізатары СВК “Агракамбінат Сноў”. Дзмітрый Барташэвіч  на агрэгаце “Раса” КАСам  падкормлівае азімыя збожжавыя  культуры. Уладзімір Капытка ўносіць фосфар  пад яравую сяўбу. Яны першымі распачалі  “сезон”. Услед выйшлі ў поле Аляксандр Макась і Раман Ніканаў,  карбамідам падкормліваюць  азімы рапс, які займае  ў гаспадарцы 300 гектараў. Па стане на 27 сакавіка ў агракамбінаце  падкормлена 1003 гектары азімых збожжавых, 200 га рапсу, на плошчы 317 га ўнесены фосфарныя ўдабрэнні  пад яравую сяўбу.

Фотакарэспандэнт “НН” наведала машынны двор “Снова”, сустрэлася з механізатарамі, якія ў апошні раз  перад выхадам  у поле  аглядалі сваю тэхніку, і з рамонтнікамі, якія дапамагалі паставіць гэту тэхніку на лінейку гатоўнасці.

На здымках: механізатар Сяргей Ярашэвіч на трактары “Нью Холанд”  вось-вось пойдзе на закрыццё вільгаці ў глебе;

токар  VI разраду Ігар Рацкевіч выточвае самыя  розныя дэталі, у прыватнасці  – і для машын  па хімапрацоўцы пасеваў, якія механізатары рыхтуюць да работы ў полі.

Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.