Лёс ураджаю — у руках механізатараў

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Яравыя культуры ў СВК “Агракамбінат Сноў” зоймуць каля 3 тысяч гектараў. Адзін са складнікаў добрага ўраджаю – своечасовае закрыццё вільгаці ў глебе. Гэтай работай зоймуцца механізатары Ігар Барысавіч Главаля, Валерый Іванавіч Краўцоў, Валянцін Фёдаравіч Заяц, Сяргей Георгіевіч Ярашэвіч, Дзмітрый Аляксандравіч Заяц, Яўген Уладзіміравіч Дударэвіч, Дзмітрый Андрэевіч Васінкевіч.

Ігар Главаля, як і іншыя, рыхтуе да работы ўсе сельгасмашыны, якія за ім замацаваны, у тым ліку і  плуг маркі “Марабу”. А ў поле хутка выйдзе з культыватарам КПЗ-9,7. Пасля – з сеялкай “Турба-Дрыл” на сяўбу яравых культур.

І словам,  і справай дапамагае рабочым загадчык машыннага двара агракамбіната Пётр Мікалаевіч Харкоў (на верхнім здымку яны – справа  налева).

Валерый  Краўцоў (на ніжнім здымку) 22 гады працуе  ў СВК “Агракамбінат Сноў”. За гэты час набыў вялікі вопыт, умела апрацоўвае зямлю, добрасумленна выконвае  іншыя работы. Апошнім часам ён кіруе магутным  трактарам “Нью Холанд-90-30”.

Цяпер рыхтуецца да пасяўной  кампаніі. Будзе культываваць  глебу “Смарагдам”, з шырынёй захопу 9 метраў,  потым – весці ворыва.

Усе добра разумеюць: вясновы дзень год корміць, і таму стараюцца.

Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.