Музыка сціхае — радасць застаецца

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Начальнік  аддзела ЗАГС райвыканкама Раіса Праневіч (справа) і вядучы спецыяліст  Святлана Груша,  узнагароджаныя  Падзячнымі пісьмамі  старшыні райвыканкама

На мінулым тыдні выдатным падарункам для ўсіх  жанчын, якія  сабраліся ў глядзельнай зале  РЦКіА,  стала канцэртная праграма “О, сколько таинств в женщине таится”,  прысвечаная 8 Сакавіка.

На яе пачатку “віноўніц урачыстасці” павіншаваў старшыня  райвыканкама  Іван Крупко, ад якога для ўсіх жанчын, прысутных у зале, на сцэну была ўнесена карзіна кветак. Ён таксама  выканаў  прыемную місію ўзнагароджвання работнікаў аддзела ЗАГС райвыканама – начальніка аддзела Раісу Праневіч і вядучага спецыяліста Святлану Грушу, аддзел якіх  па выніках 2011 года быў  прызнаны лепшым у рэспубліцы.

Пасля кіраўніка раённай улады  свае словы  прызнання, удзячнасці і захаплення выказалі намеснік  начальніка раённага аддзела  ўнутраных спраў  па ідэалагічнай рабоце  Дзяніс Яфімаў і галоўны рэдактар  раённай газеты “Нясвіжскія навіны” Дзмітрый Яшчанка.

Пасля іх віншавальных слоў  святочная дзея на сцэне разгарнулася з новым размахам. Феерверк  гумарыстычных інсцэніровак, поўных акцёрскіх знаходак і трапных жартаў у спалучэнні з выдатнымі  песеннымі і танцавальнымі  нумарамі, пакінуў у гледачоў  незабыўныя ўражанні.

Дзяўчаты, маладыя спецыяліс-ты РЦК і А, якія дапамагалі вядучым Паўлу  Казлову і Юліі  Івашка весці канцэрт, раскрылі  на сцэне яскравыя і арыгінальныя вобразы. “Дзелавая”, якую ўвасобіла  Алеся Баталава, “Вялікае дзіця” –  Вераніка Гурло, “Руская жанчына” –  Ганна Лысенка, “Пісьменніца” – Таццяна Вайцяховіч і “Спакусніца” – Святлана  Панасік  нікога не пакінулі  раўнадушным.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.