Раманс — старадаўні і заўжды малады

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У мінулую пятніцу ў Тэатральнай зале  замка Радзівілаў,  у рамках акцыі “Культурная сталіца Беларусі”, прайшоў вечар рамансаў  “Вянок папулярных мелодый”, якія гучалі ў выкананні  салістаў Нацыянальнага акадэмічнага  Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі  Беларусь.

Нагадаем, што раманс узнік у сярэднявеччы, у Іспаніі, і абазначаў свецкую  песню на іспанскай мове  (рэлігійныя  песні гучалі на лацінскай), у іншых краінах – паэтычны твор  і жанр вакальнай музыкі. Ад песні раманс  адрозніваецца больш складаным комплексам выразных сродкаў,  кампазіцыйных прыёмаў і музычных  структур, а таксама выкарыстаннем больш глыбокіх  і разнастайных паэтычных тэкстаў, больш цеснай сувяззю тэксту з музыкай.

Фотография 2

У Расіі вялікі штуршок развіццю раманса далі такія кампазітары ХІХ стагоддзя, як А. Гурылёў, А. Варламаў, А. Аляб”еў, П. Булахаў, А. Дзюбок. Иіх бессмяротныя творы, а таксама кампазітара ХХ стагоддзя А. Фельцмана і гучалі ў выкананні  лаўрэатаў  міжнародных конкурсаў Аляксандра Краснадубскага і Таццяны Цівуновай (фота 1, злева), лаўрэата  міжнародных конкурсаў  Алены Шведавай (фота 2),  народнай артысткі  Рэспублікі Беларусь Наталлі Рудневай (фота 1, справа),  лаўрэата  нацыянальнага конкурса Міхаіла  Пузанава. Суправаджаў іх  цудоўныя галасы не менш цудоўны  акампанемент на раялі галоўнага  канцэртмайстра Нацыянальнага  акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі  Беларусь Алены Алімпіевай. Кожны раманс быў асаблівым, меў сваё гучанне, свой  настрой – то шчымліва-журботны, то жартоўны і па-добраму  вясёлы. А перліна гэтага жанру – славуты “Салавей” у выкананні Алены Шведавай з яе чароўным сапрана – выклікала  сапраўдныя авацыі залы, якая  апладзіравала спявачцы стоячы.

Фотография 3

Пасля заканчэння канцэрта  слухачы яшчэ доўга  не адпускалі  артыстаў, дзякуючы ім  гарачымі апладысментамі за сустрэчу з вялікім мастацтвам (фота 3).


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.