Што гэта значыць: быць чалавекам года Міншчыны?

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Як мы паведамлялі раней, старшыня праўлення СВК “Агракамбінат  Сноў” М.В. Радаман  нядаўна стаў лаўрэатам спецыяльнай прэміі  Мінскага аблвыканкама “Чалавек года Міншчыны”.

Што ж гэта значыць – мець такі ганаровы  тытул? Каб адказаць на данае пытанне, наш карэспандэнт сустрэўся з кіраўніком знакамітага сельгаспрадпрыемства.

– Мікалай Вячаслававіч, віншуем  Вас з прысваеннем  такога ганаровага звання. І скажыце, калі ласка,  чым асабліва адметным быў  2011 год, што, дасягнутае Вамі, Вашым калектывам, стала найбольш важным  для грамадства – за што, трэба разумець, і прысвоілі спецыяльную прэмію?

– Хачу падзякаваць за віншаванне. Але яго, я лічу, павінен прымаць не адзін кіраўнік, а ўвесь працоўны калектыў. Таму што гэта – ацэнка работы ўсіх спецыялістаў, усяго калектыву гаспадаркі. Ацэнка, па-першае, дасягненняў у вытворчасці. Яе  ўзровень,  пры даве-дзеным заданні росту  106 працэнтаў, дасягнуў 121  працэнта. А ў такой  высокаразвітой  гаспадарцы, як “Сноў”, нават той рост вытворчасці,  што быў запланаваны, – вынік вялікай, напружанай працы калектыву.

Па-другое, праўленне СВК “Агракамбінат Сноў” удзяляе  вялікую ўвагу развіццю інфра-структуры. У 2011 годзе мы пабудавалі шэсць жылых дамоў катэджнага тыпу і васьмікватэрны дом, амбулаторыю на сто наведванняў у змену,  капітальна адрамантавалі  басейн, затраціўшы на рэканструкцыю 5,5 мільярда рублёў, стварылі спартыўна-аздараўленчы комплекс, садзейнічалі далейшаму  развіццю і ўдасканаленню  работы мясцовых устаноў культуры – там створаны новыя гурткі і аддзяленні. Мы пастаянна  падтрымліваем парадак на зямлі, на ўсіх вытворчых аб”ектах, ва ўсіх нашых вёсках і на цэнтральнай сядзібе. Усе, хто прыяз-джае  да нас, бачаць: гэта прыклад  для іншых.

У 2011 годзе вялікую ўвагу  давялося ўдзяліць развіццю вытворчай базы далучанага да “Снова” насенняводчага саўгаса “Друцкаўшчызна”. Гэта будаўніцтва і  рэканструкцыя старой фермы і  ўзвядзенне новай на 600 дойных кароў, і аднаўленне камунальных сетак, і рамонт жылля.

Напэўна, улічваючы ўсе гэтыя аспекты, кіраўніцтва  раёна, камітэт па сельскай гаспадарцы і харчаванні  аблвыканкама і прынялі рашэнне  аб прысваенні звання чалавека года кіраўніку агракамбіната. Я выказваю  вялікую ўдзячнасць  кіраўніцтву райвыканкама  і райсавета  дэпутатаў, упраўленню  сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама за высокую ацэнку нашай працы. Разам з тым, я так разумею, гэтае званне  ставіць перад намі новыя  патрабаванні, новыя задачы ў справе  павелічэння вытворчасці прадукцыі ў 2012 го-дзе. І калектыў нацэлены на выкананне гэтых задач. За два месяцы бягучага года мы дабі-ліся 120  працэнтаў росту ў параўнанні  з 2011-м. Да канца года  пацвердзім свае дасягненні. Тое  ж самае і па развіцці  інфраструктуры…

– Цікава, чым “Сноў” здзівіць свет  у 2012 годзе? Якой яркай падзеяй?

– Ніякіх “рэвалюцыйных” перабудоў не бу-дзе. Мы планамерна вядзём  сваю работу. Напрыклад, сёння вытворчасць малака – адна з  самых  рэнтабельных галін гаспадаркі. Будзем яе і далей паспяхова  развіваць. З уводам у гэтым годзе МТФ  у Друцкаўшчызне  не толькі павялічым колькасць  атрымліваемай прадукцыі, але і яшчэ больш павысім яе якасць. Таму я займаюся пошукам  больш удойнага пагалоўя, закупам яго за межамі Беларусі: у Венгрыі, у Ленінградскай вобласці Расіі. Ёсць пэўныя напрацоўкі, і мы іх ажыццявім. Вось гэта я лічу асноўным накірункам  дзейнасці ў бягучым го-дзе. Немалаважнае значэнне  мае ўвод у 2012-м трох свінарнікаў – пагалоўе свіней на комплексе зможам павялічыць з 32 тысяч да 38 тысяч. З уводам пяці новых памяшканняў на птушкаферме зможам павялічыць  пагалоўе птушкі.

На перапрацоўчай вытворчасці праектуецца  будаўніцтва новага халадзільніка коштам каля 5 мільёнаў еўра, таксама праектуецца частковая  замена тэхналагічнага  абсталявання.

Пачнём будаўніцтва вельмі важнага  сацыяльнага аб”-екта – спартыўнай залы, звязанай  галерэяй  з плавальным  басейнам.

– Ваша гаспадарка пастаянна нарошчвае  пагалоўе буйной рагатай жывёлы,  свіней, птушкі. Як за гэтым  паспявае кармавая база?  У дакладзе на справаздачным  сходзе агракамбіната  па выніках работы за 2011 год адной з задач,  што Вы паставілі, з”яўляецца істотная  карэкціроўка сістэмы  кормавытворчасці…

– Так, бо ад гэтага  залежыць эканоміка гаспадаркі. Па-першае, неабходна  палепшыць кармавую базу  ў плане  якасці кармоў, што нарыхтоўваюцца. Па-другое, трэба  павысіць  бялковае забеспячэнне  пагалоўя жывёлы і птушкі, а гэта значыць – павялічыць пасевы бабовых  культур. Пры наяўнай колькасці  зямлі мы не зможам змяніць структуры  сева-звароту. Патрабуецца расшырэнне  пасяўных плошчаў. Якім шляхам гэта будзе зроблена,  вырашаецца ў райвыканкаме і аблвыканкаме.

– Жывёлаводы гаспадаркі паспяхова працуюць  над паляпшэннем  якасці  прадукцыі, у тым ліку  малака. Напрыклад, на МТК “Сычы” летась 72 працэнты яго пайшло  гатункам “экстра”. “Экстру” не пачалі перапрацоўваць у сваім цэху?

– Такой неабходнасці няма.  Уласны цэх ужо не можа перапрацаваць  дзённы надой  малака нашых фермаў – 65 тон.  Не хапае магутнасцяў. Трэба мяняць абсталяванне, набіраць дадаткова  рабочых. У перспектыве, у залежнасці  ад таго, як складзецца эканамічная  магчымасць, будзем думаць аб удасканаленні працэсу  малакаперапрацоўкі. А пакуль “экстру” здаём на іншыя  малакаперапрацоўчыя  прадпрыемствы.

– У Мінскай вобласці створаны  чатыры цэнтры па падрыхтоўцы кіруючых кадраў сельскай гаспадаркі. Адзін з іх – на базе СВК  “Агракамбінат Сноў”. Чаму вы іх вучыце?

– Калі да нас прыязджаюць  студэнты, мы ім даём  магчымасць вывучыць тэхналогію  вытворчасці. Будучым інжынерам даём практычныя веды па тэхнічных  пытаннях, заатэхнікам – вядома, у вобласці  заатэхніі. Будучыя  аграномы займаюцца агульнымі  пытаннямі з нашым  галоўным аграномам, потым – з аграхімікам, насенняводам. І так далей.

Калі на практыку прыязджаюць кіраўнікі, я стараюся сам з імі  займацца. Вучу майстэрству кіраваць вытворчасцю. Тут і азы, і  ўдасканаленне. Паказваю маладым кіраўнікам, як сёння трэба весці гаспадаранне. Кіраўніку патрабуюцца веды тэхналагічных працэсаў, бухгалтэрыі, пытанняў эканамічнага разліку і планавання. Для любога кіраўніка, асабліва  цяпер, ва ўмовах жорсткай канкурэнцыі, няпростай эканамічнай  сітуацыі, пастаянных змяненняў цэн на прадукцыю, сыравіну і энергарэсурсы, вельмі важна ўмець  прадбачыць. Я стараюся паказаць  кожнаму, з чаго трэба пачынаць, на якія пытанні асабліва звярнуць  увагу. Тыя, хто быў  на вучобе ў “Снове”,  ехалі ад нас з добрым настроем, дзякавалі за тыя асновы, пра якія  даведаліся, бо часам  на вучобу  прыязджаюць  людзі, якія  не ведаюць, з чаго ім пачынаць работу на пасадзе кіраўніка.

Лічу, што правільны накірунак выбрала кіраўніцтва  вобласці ў падрыхтоўцы кадраў, і ён дае свой вынік – няхай не сёння-заўтра, а праз год-два…

– Мікалай Вячаслававіч, акрамя вытворчасці, Вы займаецеся вялікай грамадскай работай. Чатыры гады з”яўляецеся старшынёй Мінскага абласнога аграпрамысловага  саюза. У студзені бягучага года Вы, разам  са старшынёй аблвыканкама Барысам Батурам, старшынёй Рэспубліканскай  асацыяцыі прадпрыемстваў прамысловасці Анатолем Харлапам, старшынёй абласнога аб”яднання прафсаюзаў Міхаілам Бодам,  пад-пісалі пагадненне на  2012-2014 гады паміж  гэтымі структурамі. Якія аспекты  гэтага пагаднення Вам хацелася б падкрэсліць?

– Сапраўды, тэрмін дзеяння Пагаднення на 2009-2011 гады  закончыўся. Распрацаваны новы  дакумент.  У параўнанні з папярэднім, ён утрымлівае 23 новыя дадатковыя  пункты. Наша Пагадненне з”яўляецца  асновай для іншых дагавораў, напрыклад, калектыўных. У іх прапісваюцца гарантыі і льготы, якія даюцца працаўнікам.

У новае Пагадненне ўключаны  абавязацельствы па прадоўжанні (заключэнні новага) кантракта з работнікамі пенсійнага  ўзросту на перыяд навучання дзяцей  ва ўстановах агульнай  сярэдняй, сярэдняй спецыяльнай, прафесіянальна-тэхнічнай і першай вышэйшай адукацыі, якія знаходзяцца на тэрыторыі Мытнага  саюзу. Я думаю, гэта адпавядае  інтарэсам многіх работнікаў.

Не меней важныя і абавязацельствы  па магчымым  прадоўжанні  працоўных адносінаў  са згоды работніка, які не дапускае  на працягу года парушэнняў  працоўнай дысцыпліны  і які адпрацаваў у наймальніка не меней пяці гадоў пасля таго, як закончыўся тэрмін дзеяння    кантракта на ўмовах працоўнага дагавору на няпэўны  тэрмін, пры гэтым захоўваецца дасягнуты ўзровень аплаты працы.

Пагадненне ўтрымлівае шмат іншых  абавязацельстваў па падтрымцы людзей, рашэнні пытанняў занятасці і гэтак далей.

– Скажыце, калі ласка, а ў якасці  дэпутата абласнога Савета дэпутатаў Вам якія пытанні  даводзіцца вырашаць? Выбаршчыкі  часта турбуюць  па сваіх праблемах?

– Ад жыхароў Сноўскага сельсавета пытанняў  паступае  нямнога. Таму што я ў сваім  вытворчым плане многае  прадугледжваю зрабіць, апераджаю скаргі. Часта вырашаем  праблемы ў рабочым парадку, падчас сустрэчы з людзьмі.

Самае вострае  пытанне жыхароў  гара-дзейскай   выбарчай акругі № 45, дзе я з”яўляюся дэпутатам, – праблемы ў  жыллёва-камунальнай гаспадарцы.  Некаторыя з іх удалося  вырашыць, некаторыя, на жаль, толькі на стадыі вырашэння. Часцей  звяртаюцца са скаргамі  на якасць пітной вады. Дзе магчыма, адразу  гэтым займаемся. Там, дзе неадкладна  дапамагчы нельга, пытанні ўключаны  ў праграму “Чыстая вада”. А людзям тлумачу, што з часам пытанне вырашыцца.

Такога, каб жыхары валам валілі са скаргамі – няма.  Як дэпутат, бачу: калі  выбар-шчыкі ставяць меней пытанняў, значыць, больш давяраюць мясцовай уладзе і праблемы свае вырашаюць  у пасялковым, сельскіх і  раённым выканкамах і Саветах.

– Дзякуй, Мікалай Вячаслававіч, за змястоўную гутарку. І –  поспехаў Вам у далейшым!

Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.