Старшыня Нацбанка — у Нясвіжы

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У аўторак Нясвіжскі раён наведала   з афіцыйным візітам старшыня  праўлення  Нацыянальнага банка  Рэспублікі  Беларусь  Надзея Ермакова. Высокая госця пазнаёмілася з  сацыяльна-эканамічным становішчам раёна, адзначыла  яго  станоўчую дынаміку і выказала  ўпэўненасць  у далейшым  павышэнні жыццёвага ўзроўню   несвіжан.

На ААТ “Гарадзейскі цукровы  камбінат” разам з  кіраўніцтвам раёна і дырэктарам прадпрыемства Міхаілам Крыштаповічам Надзея Ермакова абмеркавала пытанні крэдытавання аб”ектаў  харчовай і перапрацоўчай  прамысловасці  рэгіёна.    Яна таксама пазнаёмілася з гісторыка-культурнымі славутасцямі Нясвіжа,  прасачыла ход  музеефікацыі палаца-паркавага комплексу князёў Радзівілаў.

У паездцы кіраўніка Нацбанка  суправаджалі старшыня Нясвіжскага райвыканкама  Іван Крупко, прадстаўнікі  банкаўскай сферы і іншыя афіцыйныя асобы.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.