Святочны падарунак мужчынам

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

На мінулым тыдні ў РЦКіА прайшла святочная  праграма, прысвечаная Дню абаронцаў  Айчыны і Узброеных  Сіл Рэспублікі  Беларусь.

На мерапрыемства были запрошаны  ваеннаслужачыя воінскай часці 97047 (фота 3), 2-га ваеннага шпіталя органаў пагранічнай  службы Рэспублікі Беларусь (фота 2), ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і ўсе жадаючыя.

Святочны, цёплы настрой усім, хто  сабраўся ў зале, адразу стварылі прыгожыя словы вядучых і  відэапрэзентацыя “Мужчыны Нясвіжа”, на якой многія пазналі сваіх  родных і блізкіх, сяброў і калег і проста знаёмых. Кожны здымак меў свой  настрой, сваю душу, а ўсе разам  яны сталі  своеасаблівым шматвобразным  аповедам пра тых,  хто закліканы абараняць  слабейшых, быць надзейнай апорай і падтрымкай для сваіх матуль, жонак, дачок і сясцёр.

Пасля відэапрэзентацыі слова меў старшыня раённага Савета  дэпутатаў Валерый Лазюк. Ён павіншаваў прысутных са святам, узгадаў аб асаблівай ролі  мужчын у грамадстве. Валерый Міхайлавіч таксама выканаў прыемны  абавязак узнагароджвання – з нагоды 23 лютага  заўсёды  асабліва ўшаноўваюцца ваенныя – Падзяку  старшыні Нясвіжскага райвыканкама  атрымаў маёр Сяргей Гардзійка, начальнік групы прызыву  на ваенную службу раённага камісарыята (фота 1).

Са словамі віншавання  да саслужыўцаў і ўсіх прысутных у зале таксама звярнуўся ваенны камісар райваенкамата Андрэй Марозаў.

Вядома, нельга сабе ўявіць  віншаванні да Дня абаронцаў Айчыны без прыгожай паловы чалавецтва.  Ад імя жанчын Нясвіжчыны  самыя цёплыя і добрыя словы  адрасавалі “віноўнікам урачыстасці” дэпутат Мінскага абласнога Савета дэпутатаў, дырэктар  Нясвіжскага хлебазавода Алена Краўчэня і дэпутат раённага Савета дэпутатаў, дырэктар Нясвіжскага дзяржаўнага каледжа Алена Жураўлёва. Па-дзіцячы шчыра і непасрэдна павіншавала нашых  абаронцаў і юнае пакаленне  несвіжан –  вучні СШ № 1 горада Нясвіжа. А музычныя нумары канцэрта сталі, кожны па-свойму,  яскравымі, непаўторнымі падарункамі да свята.

Цудоўныя галасы Івана Буглая, Ларысы Лукашэвіч, Таццяны  Верамчук (фота 4) і іншых удзельнікаў канцэрта, заліхвацкія  харэаграфічныя пастаноўкі танцораў РЦКіА і Навасёлкаўскага  СЦКіА нікога не пакінулі раўнадушным. А тое, што фінальны нумар  канцэрта з сімвалічнай назвай  “За мужчын!” у выкананні  вакальнай групы “Каскад” Новагарадзейскага  СЦКіА зала вітала стоячы, толькі пацвердзіла, што песня, як кажуць,  трапіла “ў яблычка”. А гэта значыць, што свята  ўдалося і тыя, каму  яно было адрасавана, разышліся па дамах з добрым настроем, падзяліўшыся ім са сваімі блізкімі.

Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.