ТЫДЗЕНЬ ДЗІЦЯЧАЙ КНІГІ І МУЗЫКІ

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Напярэдадні школьных канікулаў, 22 сакавіка, у раённым Цэнтры культуры і адпачынку адбудзецца адкрыццё традыцыйнага Тыдня дзіцячай кнігі і музыкі. На свята, якое  пачнецца  ў 13 гадзін, збяруцца юныя прыхільнікі слова і прыгожых мелодый.

Работнікі   дзіцячай   бібліятэкі   падрыхтавалі   на   час   канікулаў   шэраг мерапрыемстваў для сваіх чытачоў.

26 сакавіка дзіцячая бібліятэка запрашае на гульню-падарожжа «Наша сяброўка «Вясёлка», прысвечанае    55-годдзю    выдання. Мерапрыемства пачнецца ў 10.30.

У бягучым годзе святкуецца 130-годдзе з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа. Прапануем сваім чытачам прыняць удзел у мерапрыемстве «Песняры беларускай зямлі». Чакаем вас 27 сакавіка ў 11 гадзін.

2012   год  аб”яўлены  Годам  кнігі.   Малодшых   школьнікаў,  магчыма, зацікавіць літаратурнае свята «Падарожжа па старонках любімых кніг», якое адбудзецца 28 сакавіка ў 10.30.

Аматары казак змогуць прыняць удзел у цікавай гульні-падарожжы па казках Карнея Чукоўскага  «Да  нас  сябры  прыходзяць  са  старонак  кніжных». Наведайце бібліятэку 29 сакавіка ў 11 гадзін.

30 сакавіка запрашаем усіх жадаючых на конкурсную праграму аб сяброўстве «Цудоўны праменьчык дабрыні». Пачатак – у 10.30.

1 красавіка, у Дзень гумару, бібліятэка прапануе сваім чытачам забаўляльную праграму «Вясёлая гадзіна цудаў». Пачынаецца мерапрыемства ў 12 гадзін.

На працягу Тыдня ўвазе юных чытачоў прапануем таксама прагляд літаратуры «Кніга вучыць, выхоўвае, раіць», прысвечаны Году кнігі.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.