У сяброўстве з сонцам

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Актыўна вядуць закрыццё вільгаці ў глебе механізатары ЗАТ “1 Мая”. Па стане на 29 сакавіка было апрацавана 568 гектараў. Разам з таварышамі па працы свой уклад у гэту справу  ўносіць Іван Іванавіч Сягей (на здымку). Штодзённа ён закрывае вільгаць на плошчы да 50 гектараў.

Іван – сын механізатара. Ён у гаспадарцы дзявяты год. Застаўся працаваць на роднай зямлі. Ажаніўся на мясцовай  дзяўчыне Вользе. Дарэчы, дачцэ механізатара Леаніда Крамко.  У 2008 годзе  сельгаспрадпрыемства выдзеліла  маладой сям”і катэдж у Салтанаўшчыне. Маладыя тата і мама гадуюць маленькага Мікітку.

На вытворчасці цэняць Івана. Ён добра ўмее рабіць усё, што даручаюць: арэ глебу, сее збажыну, нарыхтоўвае кармы.  Ставіцца да абавязкаў сумленна. Летась І. Сягей атрымаў  новы трактар МТЗ-2522. Сёлета  да яго культыватара КПЗ-9,7 набылі новыя стрэльчатыя лапы, каб апрацоўка глебы  мела больш высокую якасць. Наш фотакарэспандэнт і застала Івана Сягея  як раз за іх устаноўкай. Механізатар працаваў, а на яго  зверху шчодра  лілося яркае сонечнае  святло. Сонца прыгравае шчыра, і хлебаробы шырока  разгарнулі фронт палявых работ, спяшаюцца, каб  адсеяцца своечасова.

Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.