Вясна ў полі

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Шостага сакавіка веснавыя  палявыя работы  распачалі  механізатары ЗАТ “1 Мая”.

Юрый Саламаха і  Леанід Крамко  з раскідальнікамі РДУ, Іван Сягей і Сяргей  Галабурда з РУМамі ўносяць  хлорысты калій пад шматгадовыя травы і пашы. За дзень расліны атрымліваюць падкормку ў сярэднім  на плошчы каля 300 гектараў. Удабрэнні падвозяць  вадзіцелі  Мікалай Верамейчык і Часлаў  Сланімскі.

Суседзі першамайцаў – механізатары ААТ “Лань-Нясвіж” – уносяць калій па ворыве, пад пасевы цукровых буракоў. Займаюцца гэтым Баляслаў Цвірко і Уладзімір Даўгучыц. На падвозцы заняты вадзіцель Барыс Праўлоцкі.

А вось механізатар ЗАТ “Росіч” Андрэй Шыбіцкі веснавы сезон пачаў  з падкормкі  пасеваў  азімага рапсу азотам. Унёс яго  на 70 гектарах. 12 сакавіка Аляксандр Валявач  вывеў трактар  з раскідальнікам  РУ-7000 на поле,  дзе размесцяцца яравыя культуры, рассейвае калійныя тукі.

Сакавік абудзіў палеткі дружным рокатам матораў.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.